From Wikipedia, the free encyclopedia
Жуан Лін’юй (кіт. трад. 阮玲玉, піньінь Ruǎn Língyù; 26 красавіка 1910, Шанхай — 8 сакавіка 1935, там жа), народжаная Жуань Фэнгэн — кітайская актрыса нямога кіно. Была вельмі папулярная ў сябе на радзіме ў пачатку 30-х гадоў.
Жуань Лін’юй | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1910[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 сакавіка 1935[1] (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0747716 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жуань нарадзілася ў Шанхаі 26 красавіка 1910 года. Яе дзяцінства прайшло ў беднасці. Бацька памёр у 1916 годзе, маці прыслужвала ў багатым доме сям’і Чжан. Ва ўзросце шаснаццаці гадоў Жуань кінула школу і стала жыць у грамадзянскім шлюбе з сынам сям’і, дзе працавала яе маці. Іх адносіны ў выніку не склаліся, і Жуань неўзабаве была вымушана прыступіць да пошукаў працы. У 1927 годзе, дзякуючы пратэкцыі занятага ў кінаіндустрыі старэйшага брата яе палюбоўніка, яна дэбютавала ў кіно, атрымаўшы галоўную ролю ў фільме «Разам толькі фармальна». У той жа перыяд яна ўзяла псеўданім. Тэставае паведамленне для выдалення
Спачатку Жуан працавала на кінастудыі «Мінсін», затым у 1930 годзе перайшла на нядаўна ўтвораную студыю «Ляньхуа». Першая ж яе карціна на новым месцы — «Успамін пра Пекін» — павярнулася вялікім поспехам, і неўзабаве Жуань увайшла ў лік вядучых актрыс студыі. Тэставае паведамленне для выдалення
Найбольш яркімі яе працамі таго перыяду былі фільмы «Каханне і абавязак»[2] (1931), «Тры сучасныя жанчыны» (1933), «Маленькія цацкі» (1933), «Багіня» (1934), дзе актрыса выканала ролю маці-адзіночкі, якая становіцца прастытуткай, каб здабыць сродкі на пражытак маленькага сына, і інш. Тэставае паведамленне для выдалення
У 1932 годзе, пасля таго як японцы пачалі бамбардзіроўку Шанхая, Жуань пераехала ў Ганконг, але ў наступным годзе сітуацыя стабілізавалася, актрыса вярнулася на радзіму і працягнула працу. Тэставае паведамленне для выдалення
Папулярнасць Жуань прывяла да таго, што яе асабістае жыццё — разрыў з мужам і адносіны з палюбоўнікам Танам Цзішанем — стала аб’ектам пільнай увагі прэсы. У выніку актрыса не вынесла ціску і 8 сакавіка 1935 года скончыла жыццё самагубствам, прыняўшы вялікую дозу снатворнага. Яе смерць была ўспрынятая грамадствам як сапраўдная трагедыя. Пахавальная працэсія, якая сабрала каля 300 тысяч чалавек[3], расцягнулася на пяць кіламетраў, тры прыхільніцы актрысы наклалі на сябе рукі, а пісьменнік Лу Сінь апублікаваў у памяць аб Жуань эсэ пад назвай «Чуткі — страшная рэч»[4] — менавіта гэтыя словы ўтрымлівала ў сабе перадсмяротная запіска актрысы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.