From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Нувель (фр.: Jean Nouvel; нар. 12 жніўня 1945, Фюмель, Францыя) — французскі архітэктар, лаўрэат Прытцкераўскай прэміі 2008 года.
Жан Нувель | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 жніўня 1945[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працаваў у гарадах | Парыж[5] |
Уплыў | Claude Parent[d] і Paul Virilio[d] |
Уплыў на | Hala Wardé[d] |
Узнагароды | |
jeannouvel.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Нувель нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Спачатку ён хацеў стаць мастаком, але бацькі хацелі для сына больш сур’ёзнай адукацыі і ён паступіў на архітэктурнае аддзяленне Вышэйшай школы прыгожых мастацтваў у Бардо. У 1966 годзе ён выйграў стыпендыю і працягнуў навучанне ў Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Незадоўга да заканчэння вучобы ён адкрыў сваё першае архітэктурнае бюро разам з Франсуа Сеньёрам. У 1976 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў руху ў архітэктуры «Марс 1976» і «Архітэктурны сіндыкат».
Свой прарыў у архітэктуры Нувель ажыццявіў у сваёй сумеснай працы з архітэктурным бюро «Architecture Studio» над праектам будынка Інстытута арабскага свету ў Парыжы. Далейшымі значнымі працамі сталі Оперны тэатр у Ліёне, гандлёвы цэнтр «Еўраліль» у Ліле, універмаг Galeries Lafayette у Берліне, Культурна-грамадскі цэнтр у Люцэрне, а таксама выставачны комплекс «Маналіт», які плаваў па возеры Муртэнзе падчас выстаўкі «EXPO-2002». Да нядаўніх праектаў Нувеля адносяцца вежа Торэ Агбар у Барселоне, рэканструкцыя Музея каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, музей Гугенхайма ў Токіа і Рыа-дэ-Жанэйра (няздзейснены праект), Луўр Абу-Дабі.
У 1994 годзе ён заснаваў «Атэлье Жана Нувеля», якое стала ў 2006 годзе са сваімі 140 супрацоўнікамі адным з самых буйных архітэктурных бюро Францыі. Цяпер ім адначасова вядуцца 40 праектаў унутры краіны і за мяжой. Цэнтральнае аддзяленне бюро знаходзіцца ў Парыжы, а філіялы ў Лондане, Капенгагене, Мінеапалісе, Рыме, Мадрыдзе і Барселоне.
У 1991 годзе Нувель стаў віцэ-прэзідэнтам Французскага інстытута архітэктуры, а з 1993 года — ганаровым членам амерыканскага Інстытута архітэктараў.
У Нувеля два дарослыя сыны ад першага шлюбу і дачка ад другога. Яго трэцяя жонка — шведскі архітэктар Мія Хаг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.