Дубраўскае вадасховішча
вадасховішча ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вадасховішча ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́браўскае[2] — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі на мяжы з Мінскім раёнам за 26 км на паўночны ўсход ад Мінска. З’яўляецца рэзервовым вадаёмам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы[1].
Дубраўскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 54°04′59,38″ пн. ш. 27°47′21,74″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Мінская вобласць |
Даўжыня | 5,5 км |
Шырыня | 1,25 км |
Плошча | 3,45 км² |
Аб'ём | 0,0224 км³ |
Найбольшая глыбіня | 14 м |
Упадаюць | Дубраўка, Усяжа |
Выцякаюць | Усяжа |
Год напаўнення | [[1984 (1986[1])]] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вадасховішча створана ў 1984 (1986[1])годзе на рацэ Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе ракі Дуброўка побач са спартыўным комплексам «Раўбічы». Пачынаецца ад дамбы каля вёскі Раўбічы, якая аддзяляе Дубраўскае вадасховішча ад Раўбіцкага. Плошча паверхні 3,45 км², даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 1,25 км. Глыбіня вадасховішча дасягае 14 м. Ваганні ўзроўню вады дасягаюць 8 метраў. Аб’ём вады 22,4 млн м³.
У вадасховішчы водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, сом, карп і іншыя рыбы.
У 2002 годзе на вадасховішчы паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ўведзена ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.