From Wikipedia, the free encyclopedia
Джозеф Джон «Джо» Коўл (англ.: Joseph John «Joe» Cole; нар. 8 лістапада 1981, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2010). Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Джозеф Джон Коўл | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Джоўі (Joey) | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 лістапада 1981[1][2] (42 гады)
|
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джо нарадзіўся ў Лондане 8 лістапада 1981 года. У 1999 годзе, з’яўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клубам «Вест Хэм». У сезоне 2002/03 стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 года Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за іграка 6,6 млн фунтаў, пасля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Вест Хэма»[3]. Яго дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэм’ена Дафа і Ар’ена Робена, стаўшы асноўным іграком каманды. У сезоне 2004/05 стаў чэмпіёнам Англіі.
Улетку 2010 года Коўл на правах свабоднага агента пакінуў «Чэлсі»[4]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клуб, палітычнымі і ніяк не звязанымі ані з футболам, ані з заробкам[5]. 19 ліпеня 2010 года ігрок перайшоў у «Ліверпул» на правах свабоднага агента. У «Ліверпуле» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасня 2010 года Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Еўропы ў браму румынскага «Сцяўа». 1 студзеня 2011 года забіў свой першы гол за «Ліверпул» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтана», дзе мерсісайдцы перамаглі 2:1.
31 жніўня 2011 года Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з французскім «Лілем»[6]. Пасля чаго правёў сезон у клубе свайго юнацтва — «Вест Хэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы». Восенню 2015 года на правах арэнды адправіўся ў клуб трэцяга дывізіёна «Ковентры Сіці», з якім неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт. 4 мая 2016 года стаў іграком клуба «Тампа Бэй Раўдыс» з другой па значнасці паўночнаамерыканскай лігі NASL[7].
У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].
Прымаў удзел у гульнях зборнай Англіі падчас чэмпіянату свету 2002 і 2006 і ў Еўра-2004.
«Чэлсі»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.