Дачыян Чолаш (рум.: Dacian Cioloș; нар. 9 лютага 1969, Залэу, Румынія) — румынскі палітычны дзеяч, інжынер.
Біяграфія
У 1987 годзе Чолош атрымаў ступень бакалаўра ў сельскагаспадарчай сярэдняй школе Шымлеу-Сілваніей, у 1994 годзе — вышэйшую адукацыю на факультэце садоўніцкай інжынерыі і садоўніцтва Універсітэта сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны гарады Клуж-Напока. У 1996 годзе атрымаў сертыфікат у сферы экалагічнай аграноміі ў École nationale supérieure agronomique de Rennes, у 1997 годзе — дыплом на курсах развіцця сельскай гаспадаркі Вышэйшай нацыянальнай школы агранамічных навук і ўніверсітэта Манпелье, а ў кастрычніку 2005 года — сертыфікат сельскагаспадарчых гандлёвых курсаў Інстытута сусветнага банка і Рымскага ўніверсітэта.
У 1991—1996 гадах Чолаш стажаваўся на арганічных фермах у французскім рэгіёне Брэтань. Летам 1995 года ён падрыхтаваў праект развіцця сельскай гаспадаркі паміж Савояй і Арджэшам. У тым жа годзе Чолаш стаў кансультантам у сферы сацыяльна-эканамічнага аналізу сельскай гаспадаркі ў жудзецы Арджэш. У 1997 годзе быў стажорам Directorate-General for Agriculture and Rural Development. У 1998—1999 гадах Чолош кіраваў праграмай развіцця мясцовых раёнаў Арджэша, у 1999—2001 гадах быў каардынатарам праектаў двухбаковай супрацы ў сферы развіцця мясцовай сельскай гаспадаркі ў Румыніі. У 2002—2003 гадах быў у складзе дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Румыніі, дапамог рэалізаваць праграму SAPARD у Румыніі.
Прэм’ер-міністр
У лістападзе 2015 года пасля пажару ў клубе Colectiv пайшоў у адстаўку прэм’ер-міністр Віктар Понта, і прэзідэнт Клаўс Яханіс прызначыў Чолаша яго наступнікам. Апошні прапанаваў стварыць тэхнакратычны кабінет з дваццаці аднаго міністра, траціну з якога займалі б жанчыны.
17 лістапада 2015 года парламент прагаласаваў за новы кабінет міністраў, а ўвечар таго ж дня ўрад Чолаша быў прыведзены да прысягі[2].
Зноскі
- Dacian Ciolos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Roxana Petre.. Guvernul Cioloş a depus jurământul la Cotroceni. Iohannis: Acest Guvern este o şansă pentru România (рум.). RomaniaLibera.ro (17 noiembrie 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 31 снежня 2015.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.