From Wikipedia, the free encyclopedia
Дактрына Гедройца або Дактрына Гедройца-Мерашэўскага — палітычная дактрына, якая заклікала да прымірэння краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дактрына была распрацавана ў асяродку паваенных эмігрантаў з II Рэчы Паспалітай і названа ў гонар публіцыста Ежы Гедройца. Дактрына таксама часам называецца ў гонар Юліюша Мерашэўскага, які зрабіў значны ўнёсак у яе стварэнне.
Гедройц распрацаваў дактрыну ў 1970-я гады ў часопісе «Культура» разам з Юліюшам Мерашэўскім (дактрына часам называецца Дактрынай Гедройца-Мерашэўскага[1][2]) і іншых эмігрантаў з «групы Мезон-Лафіт»[1][3][4][5][6] Дактрына сугучна з міжваенным праектам «Праметэізм» Юзафа Пілсудскага[6].
Дактрына заклікала да аднаўлення добрых стасункаў паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дзеля гэтага Польшчы трэба было б адкінуць імперскія амбіцыі і спрэчныя тэрытарыяльныя патрабаванні, прызнаўшы пасляваенныя змены межаў[3][5][6]. Дактрына падтрымлівала незалежнасць Беларусі і Украіны[3]. Яна таксама адстойвала ідэю аднолькавай значнасці як усіх краін Усходняй Еўропы, так і Расіі, адмаўляючы неабходнасць выпрацоўкі адмысловага стаўлення да Расіі[1][4]. Дактрына не была варожай да Расіі, але заклікала і Расію, і Польшчу адмовіцца ад барацьбы за дамінаванне над іншымі краінамі Усходняй Еўропы – у гэтым кантэксце галоўным чынам краінамі Балтыі, Беларуссю і Украінай (таму іншая назва дактрыны – «Дактрына УЛБ», УЛБ — скарачэнне ад Украіна, Літва, Беларусь)[1][3][4][5].
Першапачаткова дактрына адлюстроўвала погляды паваеннай польскай эміграцыі, асабліва блізкай да польскага ўраду ў выгнанні ў Лондане, галоўным чынам заклікаючы да прызнання пасляваеннага статуса-кво [7]. Пазней яна была перапрацавана на дасягненне мэты па вывядзенні Беларусі, Украіны і Літвы з савецкай, а пазней расійскай зоны ўплыву.[8]
Дактрына падрымлівала стварэнне Еўрапейскага Саюза і ставіла за мэту вывядзенне краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з савецкай сферы ўплыву[3]. Пасля выхаду Польшчы з-пад уплыву Савецкага Саюза, якому наступнічала падзенне камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе, палажэнні дактрыны былі рэалізаваны ў польскай знешняй палітыцы ў дачыненні да краін Усходняй Еўропы. Польшча пачала інтэграцыю ў Еўрапейскі Саюз, стаўшы яго членам у 2004 годзе[3][4][6]. Польшча падтрымлівае сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА[3]. Рэалізацыя палажэнняў дактрыны ў пэўнай ступені паспрыяла нарастанню напружжання ў стасунках паміж Польшчай і Расіяй[3].
Дактрына крытыкавалася некаторымі аглядальнікамі і палітыкамі, асабліва ў ХХІ стагоддзі[4]. Паводле некаторых экспертаў, цягам апошніх гадоў Міністэрства замежных спраў Польшчы адышло ад рэалізацыі палажэнняў дактрыны[5]. Тым не менш, гучаць і меркаванні аб тым, што дактрына па-ранейшаму працуе і Мінстэрства замежных спраў Польшчы працягвае яе рэалізацыю[1][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.