From Wikipedia, the free encyclopedia
У гербах усіх рэспублік СССР прысутнічалі серп і молат, чырвоная зорка, якія сімвалізавала камунізм (на гербе РСФСР зорка з'явілася пазней за ўсіх, у 1978 годзе), узыходзячае сонца і каласы. Гэтыя элементы былі акружаны прадуктамі сельскай гаспадаркі, якія вырабляліся ў кожнай рэспубліцы — бавоўна ў азіяцкіх рэспубліках, пшаніца ў Казахстане і ва Украіне, вінаград — у Малдове. На ўсіх гербах быў напісаны лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» на афіцыйных мовах рэспублікі і на рускай. На момант распаду СССР у 1991 гербы выглядалі наступным чынам:
У наш час некаторыя былыя рэспублікі і рэгіёны СССР выкарыстоўваюць відазмененыя версіі сваіх савецкіх гербаў: Беларусь (з 1995 года), Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава), Таджыкістан, Узбекістан.
Ніжэй прадстаўлены гербы аўтаномных савецкіх сацыялістычных рэспублік (на момант распаду СССР).
Паколькі Балтыйскае мора знаходзіцца на захадзе ад Латвіі, сонца, намаляванае на яе гербе савецкага часу, можа быць прынята за заходзячае, а не ўзыходзячае.
У той жа час вядомы горад-курорт Юрмала размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Рыжскага заліва. У дадзеным месцы нябачны сегмент сутачнай паралелі Сонца летам знаходзіцца цалкам за марскім гарызонтам. Гэта значыць, Сонца як заходзіць у мора, так і ўзыходзіць — таксама з мора (варта адзначыць, што гэта можна назіраць і ў Юрмале, і ў сталіцы Латвіі — Рызе).
Нягледзячы на тое, што на гербе Армянскай ССР намаляваная гара Арарат, сама гара размешчана на тэрыторыі Турцыі. Наконт гэтага існуе байка:
Армянская ССР прымае першую канстытуцыю, якая ўключае і апісанне герба рэспублікі. Турцыя заяўляе рэзкі пратэст з гэтай нагоды: Арменія не мае права адлюстроўваць на сваім дзяржаўным гербе тэрыторыю, якая не належыць ёй. Адказ савецкага боку: на турэцкім сцягу намаляваны паўмесяц, але тэрыторыя Месяца не належыць Турцыі.
Толькі два гербы рэспублік мелі форму правільнага круга: гэта гербы Грузіі і Арменіі. На іх, акрамя таго, чырвоная зорка знаходзіцца не ў самым версе герба.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.