From Wikipedia, the free encyclopedia
Гвіда дэ Марка (мальт.: Guido de Marco, нар. 22 красавіка 1948 — памёр 12 жніўня 2010) — мальтыйскі палітык, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 1999 да 4 красавіка 2004 года.
Атрымаў адукацыю ў Каралеўскім універсітэце Мальты, дзе ў 1953 г. атрымаў ступень бакалаўра гуманітарных навук па філасофіі, эканоміцы і італьянскай мове, а ў 1955 г. — ступень доктара права. З 1956 г. працаваў у Вярхоўным судзе Мальты. З 1964 па 1966 гг. выконваў абавязкі дарадцы кароны пры ўрадзе Мальты. Прафесар крымінальнага права ў Універсітэце Мальты, дзе выкладаў з 1967 года.
У красавіку 1966 года упершыню абраны дэпутатам ад Нацыяналістычнай партыі ў Палату прадстаўнікоў і пераабіраўся ў парламент на кожных ўсеагульных выбарах на працягу доўгага часу. У 1972-1977 гг. — Генеральны сакратар Нацыяналістычнай партыі, у 1977-1999 гг. — намеснік старшыні Нацыяналістычнай партыі.
У 1967 г. — абраны Палатай прадстаўнікоў дэлегатам у Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, і на працягу амаль дваццаці гадоў з’яўляўся яе членам.
У 1987-1996 і 1998-1999 гг. — намеснік прэм’ер-міністра Мальты. Адначасова займаў важныя міністэрскія пасады:
1987-1990 гг. — міністр юстыцыі і міністр унутраных спраў,
1990-1996 гг. — міністр юстыцыі і міністр замежных спраў,
1998-1999 гг. — міністр замежных спраў.
У 1999-2004 гг. — Прэзідэнт Мальты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.