Галата
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галата́ (турэцк.: Galata, грэч. Γαλατά, італ.: Galata) — гістарычны раён на тэрыторыі ільчэ Беяглу ў еўрапейскай частцы Стамбула. Заснаваны генуэзскімі каланістамі ў позневізантыйскую эпоху як прадмесце Канстанцінопаля, пазней стаў асноўным гандлёвым раёнам горада. Межы Галаты прыкладна супадаюць з сучасным раёнам Каракёй.
Слова, магчыма, узыходзіць да грэчаскага «галактас» — малочны, паколькі у першыя стагоддзі існавання Канстанцінопаля ў Галаце пасвілі коз і авечак. Паводле іншай версіі, слова паходзіць ад імя аднаго з кельцкіх плямёнаў Анатоліі — галатаў. Італьянцы часам звязваюць назву са словам «калата» — схіл, што, хутчэй за ўсё, з’яўляецца прыкладам народнай этымалогіі.
Першыя пасяленцы з’явіліся на месцы Галаты яшчэ ў часы, калі горад насіў імя Візантый. Месца было вядома пад назвай Сіке (Sycae, фігавыя дрэвы ці інжыр)[1].
Часткай горада Галата стала пры імператары Канстанціне Вялікім, тады ж яна была абнесена асобнай сцяной.[2] У V стагоддзі імператар Феадосій II, разбіўшы горад на 14 раёнаў, прысвоіў Галаце нумар 13.
У 1273 г. кантроль над паўночнай часткай Канстанцінопаля фактычна пераходзіць да генуэзскага купецтва, прадстаўнікі якога заснавалі тут банкі, гандлёвыя канторы і склады на Банкаўскай вуліцы. Генуэзцы заставаліся гаспадарамі гандлю ў імперыі да самага яе падзення ў 1453 годзе, і працягвалі адыгрываць вядучую ролю ў гандлі Асманскай імперыі. Генуэзцы пры візантыйцах абнеслі раён сцяной (не захавалася) і пабудавалі на самым высокім пункце раёна Галацкую вежу.
У асманскі перыяд у 1492 г. у квартале пасяліліся выгнаныя з Іспаніі марыскі. Дамініканская царква Св. Паўла была ператворана імі ў мячэць Арап-джамі.
Недалёка ад Галацкай вежы, але па-за межамі былой генуэзскай калоніі, размешчаны ліцэй Галатасарай (літаральна «галацкі палац»), былая Султанская Школа. На яго тэрыторыі быў заснаваны самы тытулаваны турэцкі футбольны клуб «Галатасарай». Мост паміж Галатай і Канстанцінопалем таксама дагэтуль называецца Галацкім.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.