Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітамі́ны (ад лац.: vita — «жыццё») — група нізкамалекулярных арганічных злучэнняў адносна простай будовы і разнастайнай хімічнай прыроды. Гэта зборная па хімічнай прыродзе група арганічных рэчываў, аб’яднаная па прыкмеце абсалютнай неабходнасці іх для гетэратрофнага арганізму ў якасці складовай часткі ежы. Аўтатрофныя арганізмы таксама маюць патрэбу ў вітамінах, атрымліваючы іх альбо шляхам сінтэзу, альбо з навакольнага асяроддзя. Так, вітаміны ўваходзяць у склад пажыўных асяроддзяў для вырошчвання арганізмаў фітапланктону[2]. Большасць вітамінаў з’яўляюцца каферментамі або іх папярэднікамі[3].
Вітаміны | |
---|---|
Названа ад | жыццё і аміны |
Кім названа | Казімір Функ[1] |
Вывучаецца ў | вітаміналогія[d] і vitaminology[d] |
Адлюстроўваецца на | Vitamine[d] |
Процілегла | antivitamin[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вітаміны ўтрымліваюцца ў ежы (або ў навакольным асяроддзі) у вельмі малых колькасцях, і таму ставяцца да мікранутрыентаў . Да вітамінаў не адносяць мікраэлементы і незаменныя амінакіслоты[3].
Навука на стыку біяхіміі, гігіены харчавання, фармакалогіі і некаторых іншых медыка-біялагічных навук, якая вывучае структуру і механізмы дзеяння вітамінаў, а таксама іх прымяненне ў лячэбных і прафілактычных мэтах, называецца вітаміналогіяй[4].
Вітаміны ўдзельнічаюць ў мностве біяхімічных рэакцый, выконваючы каталітычную функцыю ў складзе актыўных цэнтраў вялікай колькасці разнастайных ферментаў альбо выступаючы інфармацыйнымі рэгулятарнымі пасярэднікамі, выконваючы сігнальныя функцыі экзагенных прогармонаў і гармонаў.
Яны не з’яўляюцца для арганізма пастаўшчыком энергіі і не маюць істотнага пластычнага значэння. Аднак вітамінам адводзіцца найважнейшая роля ў абмене рэчываў.
Канцэнтрацыя вітамінаў у тканках і сутачная патрэба ў іх невялікія, але пры недастатковым паступленні вітамінаў у арганізм наступаюць характэрныя і небяспечныя паталагічныя змены.
Большасць вітамінаў не сінтэзуюцца ў арганізме чалавека. Таму яны павінны рэгулярна і ў дастатковай колькасці паступаць у арганізм з ежай або ў выглядзе вітамінна-мінеральных комплексаў і харчовых дабавак. Выключэнне складае вітамін К, дастатковая колькасць якога ў норме сінтэзуецца ў тоўстым кішачніку чалавека за кошт дзейнасці бактэрый.
З парушэннем паступлення вітамінаў у арганізм звязаныя 3 прынцыповыя паталагічныя станы: недахоп вітаміну — гіпавітаміноз, адсутнасць вітаміну — авітаміноз, і лішак вітаміну — гіпервітаміноз.
Паняцце «вітамін» было ўведзена ў 1912 годзе Казімірам Функам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.