From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Дзмітрыевіч Смольскі (нар. 1 лютага 1969[1], Мінск) — савецкі і беларускі музыка, мультыінструменталіст, кампазітар, прадзюсар. Гітарыст сусветна вядомых метал-гуртоў «Almanac»[2], «Rage»[3], «Mind Odyssey» і «Lingua Mortis Orchestra». Педагог, аўтар адной з самых паспяховых нямецкіх праграм гітарнага навучання — DVD «Школа метала» (англ.: School of Metal). Член журы міжнародных музычных конкурсаў. Пастаянны прадстаўнік прэстыжных кампаній музычнай індустрыі, такіх як «Yamaha», ENGL, «Shure», «Cordial», «Thomastik-Infeld» і інш.
Віктар Дзмітрыевіч Смольскі | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 лютага 1969[1] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Дзмітрый Браніслававіч Смольскі |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст, кампазітар |
Інструменты | гітара |
Жанры | метал, хэві-метал, паўэр-метал, прагрэсіўны метал, трэш-метал, хард-рок і класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
victorsmolski.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і знакамітага беларускага кампазітара і прафесара Дзмітрыя Браніслававіча Смольскага 1 лютага 1969 года ў горадзе Мінску (Беларусь). У 6 гадоў пачаў вучыцца гульні на віяланчэлі і фартэпіяна, у 11 гадоў узяў у рукі гітару. Ва ўзросце 14 гадоў граў з папулярным у Савецкім Саюзе беларускім гуртом ПЕСНЯРЫ. Смольскі атрымаў акадэмічную музычную адукацыю, вывучаў джазавую і рок-гітару.
У 1998 годзе Віктар Смольскі заснаваў гурт ІНСПЕКТАР. З 1989 па 1993 гг ІНСПЕКТАР выступілі з вялікай колькасцю канцэртаў у Еўропе і выпусцілі свой кампакт-дыск Russian Prayer («Руская малітва») (Aris / Ariola).
У 1993 годзе Віктар Смольскі застаецца ў Германіі, пачынае працаваць як студыйны музыка і выпускае свой першы сольны альбом Destiny («Лёс»).
У 1995 годзе Віктар Смольскі далучыўся да берлінскага прог-метал гурта MIND ODYSSEY, які за кароткі час становіцца вельмі паспяховым. Былі сыграны Еўрапейскія туры сумесна з VICIOUS RUMORS і SAVATAGE. Відэакліпы гурта рэгулярна трансляваліся па заходніх TV-каналах MTV і VIVA. На найбольш паспяховых альбомах MIND ODYSSEY Nailed To The Shade і Signs большасць песень былі напісаны Віктарам Смольскім. Ён запісаў партыі гітары, сітара і клавішных. Таксама пад час працы над гэтымі двума альбомамі Віктар запрасіў да ўдзелу Беларускі Сімфанічны Аркестр.
Разам з бацькам, кампазітарам Дзмітрыем Браніслававічам Смольскім, Віктар напісаў сімфонію для электрагітары і аркестра, якую прадставілі ў канцэртным варыянце ў Еўропе.
У чэрвені 1999 года Віктар Смольскі стаў новым гітарыстам вядомага нямецкага пауэр-метал гурта RAGE. У такім складзе яны ўпершыню выступілі на нямецкім музычным фестывалі Wacken Open Air. Пасля гэтага RAGE адправіліся ў тур па Еўропе і Расіі.
У пачатку 2000 года Віктар Смольскі напісаў і выпусціў свой другі сольны альбом, які быў запісаны ў супрацоўніцтве з Беларускім аркестрам і калегамі з RAGE. Альбом The Heretic уяўляе сабой ідэальнае спалучэнне класікі і металу з натхняльнымі гітарнымі сола і гістарычнымі тлумачэннямі на трох мовах.
Наступны сольны альбом Смольскага Majesty & Passion засланяе ўсе напісаныя ім да таго часу працы. У запісе альбома ўзялі ўдзел вядомыя заходнія музыкі. На Majesty & Passion Смольскі пераносіць музыку Іагана Себасцьяна Баха ў цяперашні час, ажыўляе тварэнні кампазітара новым дзіўным гучаннем, аранжыроўкамі, пры гэтым не змяняючы нот арыгінала. Сучасныя версіі класічных твораў Баха былі запісаныя з сімфанічным аркестрам у Мінску.
У 2001 годзе песня Віктара Смольскага «Straight To Hell», напісаная для альбома RAGE Welcome To The Other Side, была выкарыстана ў якасці саўндтрэка да камедыйнага фільма пад назвай «Der Schuh des Manitu» («Макасіны Маніту»), які на сённяшні дзень прызнаны самым паспяховым нямецкім фільмам у нацыянальным кінапракаце. У 2004 годзе тая ж песня была зноў выкарыстана для іншага фільма пад назвай «Traumschiff Surprise» рэжысёра М. Б. Хербіга (Michael Bully Herbig).
Наступныя рэлізы з RAGE — Unity і Soundchaser — былі сустрэтыя з аднолькавым энтузіязмам з боку прэсы і прыхільнікаў, як і канцэртныя турнэ, якія ператварыліся ў сапраўдныя трыўмфальныя маршы.
У 2004 годзе RAGE адзначылі свой 20-гадовы юбілей выхадам DVD/CD From The Cradle To The Stage, якія змяшчаюць дакументальныя відэа пра жыццё RAGE. Альбом Speak Of The Dead, выпушчаны ў 2006 годзе, таксама атрымаў выдатныя водгукі ў міжнароднай прэсе. За ім рушыла працяглае Еўрапейскае турнэ, быў запісаны канцэрт у Санкт-Пецярбургу для канцэртнага DVD пад назвай Full Moon In St.Petersburg.
Разам з адным з самых паспяховых расійскіх метал-гуртоў КИПЕЛОВ (экс-АРИЯ) Віктар Смольскі запісаў кампакт-дыск «Реки Времен» у якасці запрошанага музыкі, сыграў шмат канцэртаў у Расіі, Украіне, Беларусі і Ізраілі. Гэтыя канцэрты былі запісаны і выпушчаны ў якасці канцэртнага DVD у канцы 2006 года. Таксама Віктар выканаў галоўную ролю ў кліпе гурта КИПЕЛОВ на песню «Я здесь».
Віктар Смольскі таксама працуе ў якасці прадзюсара для такіх лэйблаў, як BMG, GUN Records, Drakkar/Classic, Ariola і Nuclear Blast.
Вялікім гонарам для Віктара стала запрашэнне папрацаваць над стварэннем зборнага альбома, прымеркаванага да 20-годдзя лэйбла Nuclear Blast. Віктар напісаў усе 10 песень для рэліза, запісаў партыі ўсіх гітар, клавішных, басу. У запісе альбома прынялі ўдзел такія вядомыя рок-спевакі, як Піві Вагнер (Rage), Хансі Кёрш (Blind Guardian), Эндзі Дэрыс (Helloween), Тобіас Замэт (Edguy), Тар’я Турунен (Ex-Nightwish) і іншыя выканаўцы. Юбілейны альбом Into The Light быў выпушчаны вясной 2007 года.
У 2007 годзе Віктар Смольскі адкрыў сваю музычную школу UNITY. Ён з’яўляецца ўдзельнікам міжнародных майстар-класаў і музычных выстаў і прадстаўляе вядомыя маркі Yamaha і ENGL.
У 2007 годзе RAGE сумесна з LINGUA MORTIS ORCHESTRA выступілі ў Расіі, Украіне, на фестывалях Masters Of Rock у Чэхіі і Wacken Open Air у Германіі. Выступ на Wacken Open Air быў запісаны на відэа і выпушчаны ў якасці бонуснага DVD на альбоме Carved In Stone лэйблам Nuclear Blast у 2008 годзе. Таксама гэтае шоў з сімфанічным аркестрам было паспяхова прадстаўлена на тэлевізійных каналах Premiere і WDR.
У 2008 годзе Віктар вярнуўся ў гурт MIND ODYSSEY, з якім выдаў альбом Best Of. У 2009 годзе MIND ODYSSEY падпісалі кантракт з Napalm Records для выпуску новага альбома Time To Change It і перавыдання папярэдніх дыскаў.
У 2009 годзе Віктар выпусціў свой першы навучальны DVD «Школа металу» («School Of Metal»). DVD быў прадстаўлены вясной на музычным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне.
У 2010 годзе RAGE выпусцілі свой новы альбом Strings To A Web, які меў сапраўдны поспех на музычным рынку (3 тыдні ў Media Control Charts — № 27). У якасці бонуснага матэрыялу на дыску запісаны выступ з Masters Of Rock і Wacken Open Air. На працягу 18 месяцаў трое музыкаў адыгралі каля 70 канцэртаў больш чым у 20 краінах па ўсім свеце. У тым жа годзе музыкі прынялі ўдзел у круізе ЗША — Мексіка 70 000 Tons Of Metal і фестывалі Rock Hard у якасці хэдлайнераў разам з LINGUA MORTIS ORCHESTRA.
Наступны альбом трыа RAGE 21 заняў у нямецкіх чартах 27-е месца, у Швейцарыі — 52-е, у Аўстрыі — 62-е, у Японіі альбом трапіў на 81 месца. Гэта найвышэйшае дасягненне ў гісторыі RAGE.
У пачатку 2013 года RAGE і LINGUA MORTIS ORCHESTRA зноў былі запрошаны на фестываль 70 000 Tons Of Metal. Гэта незвычайнае музычнае свята было знята для некалькіх тэлеканалаў.
2 жніўня 2013 года Nuclear Blast выпусцілі новы альбом LINGUA MORTIS ORCHESTRA пад назвай LMO. Увесь альбом напісаў Віктар Смольскі, за выключэннем кампазіцый «The Devil’s Bride» і «Eye For An Eye», якія ён напісаў разам з Піві Вагнерам. Віктар працаваў з двума аркестрамі — з Іспаніі і Беларусі, у выніку чаго колькасць удзельнікаў гэтага манументальнага праекта перавысіла 100 чалавек.
З 2013 года RAGE і LINGUA MORTIS ORCHESTRA сталі двума асобнымі калектывамі.
У 2014 годзе RAGE адзначылі свой 30-гадовы юбілей выпускам альбома The Sounchaser Archives і сусветным турнэ, часткай якога былі і канцэрты ў Беларусі і Расіі.
У верасні 2014 года пабачыла свет нямецкая версія кнігі «Віктар Смольскі: проста ў пекла ці ў рай» («Straight To Hell Or To Paradise»), напісаная журналістам Аксэлем Вербахам. У кнізе Смольскі раскрывае малавядомыя аспекты біяграфіі, распавядае пра свет класічнай і метал-музыкі і абаяльнасць аўтаспорту. Таксама ў ёй прадстаўлены інтэрв’ю з калегамі Віктара па музычнай індустрыі і сцэне. У кнізе змешчаны гітарныя ноты вядомых і любімых кампазіцый, напісаных Віктарам, а таксама каля 200 фотаздымкаў з жыцця маэстра. У студзені 2015 года электронная версія кнігі «Віктар Смольскі: проста ў пекла ці ў рай» стала даступная на Amazon.com.
У 2015 годзе пасля 15 фантастычных гадоў, запісу 10 альбомаў і мноства канцэртных выступленняў Віктар Смольскі вырашыў пакінуць гурт RAGE і засяродзіцца на новых музычных задачах.
На Франкфурцкім музычным кірмашы 2015 года Віктар прадставіў свой новы гурт пад назвай ALMANAC.
ALMANAC з’яўляецца працягам канцэпцыі, якую Віктар пачаў яшчэ ў 2013 годзе з LINGUA MORTIS ORCHESTRA. Добра вядомыя асобы LMO узялі ўдзел у запісе дэбютнага альбома гурта ALMANAC: вакалістка Жанэт Марчэўка, сімфанічны аркестр з Барселоны Orquestra Barcelona Filharmonia і Энрыке Гарсія на клавішных. Таксама да гурта далучыліся два выдатныя спевакі: Эндзі Б. Франк (BRAINSTORM) і Дэвід Рыдман (PINK CREAM 69). Завяршылі склад гурта Майкл Колар на барабанах і Армін Алік на бас-гітары.
Новы гурт ALMANAC падпісаў кантракт з вядучым сусветным лэйблам Nuclear Blast, які спецыялізуецца на стылі Хэві-метал.
Дэбютны альбом Tsar, які пабачыў свет 18 сакавіка 2016 года, дасягнуў у чартах Германіі і Швейцарыі вельмі высокіх пазіцый і быў намінаваны на Metal Hammer Awards 2016 года як «Лепшы дэбют у свеце».
Праца ў якасці прадзюсара
На працягу многіх гадоў Віктар Смольскі выступаў у складзе розных гоначных каманд і дасягнуў значных поспехаў у аўтамабільным спорце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.