From Wikipedia, the free encyclopedia
Вячаслаў Анатолевіч Гніцій (нар. 1963, Кобрын) — беларускі фармацэўт. Генеральны дырэктар РУП «Белфармацыя».
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1982—1984 гг. служыў у Савецкай Арміі.
У 1985—1986 гг. слухач падрыхтоўчага аддзялення ВДМІ. У 1992 годзе скончыў ВДМІ па спецыяльнасці «фармацыя».
У 1984—1985 гг. фармацэўт Цэнтральнай раённай аптэкі № 14 у г. Маларыта, 1986—1990 гг. — намеснік загадчыка. У 1990—1996 гг. — загадчык аптэкай № 176 г. Маларыта. У 1996—2006 гг. — загадчык Маларыцкай цэнтральнай раённай аптэкай № 14.
У 2006—2016 гг. — генеральны дырэктар Брэсцкага РУП «Фармацыя». У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
13 чэрвеня 2016 года прызначаны генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белфармацыя».
У 2018 годзе затрыманы па «справе ўрачоў» за тое, што атрымліваў хабар за арганізацыю першачарговых разлікаў з камерцыйнымі структурамі, а таксама за выбар «патрэбных» пастаўшчыкоў медыцынскай прадукцыі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.