From Wikipedia, the free encyclopedia
Венскі кангрэс, агульнаеўрапейская канферэнцыя ў 1814—1815 гадах, падчас якой былі вызначаныя межы дзяржаў Еўропы пасля напалеонаўскіх войнаў. У кангрэсе, які праходзіў у Вене пад старшынствам Метэрніха, удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх еўрапейскіх дзяржаў.
30 сакавіка 1814 саюзнікі ўвайшлі ў Парыж. Праз некалькі дзён Напалеон адрокся ад прастолу і адправіўся на востраў Эльбу ў якасці «імператара» гэтага вострава. На французскі пасад вярнулася зрынутая рэвалюцыяй дынастыя Бурбонаў у асобе Людовіка XVIII, брата пакаранага смерцю караля Людовіка XVI. Перыяд амаль бесперапынных кровапралітных войнаў скончыўся.
Кангрэс санкыянаваў уключэнне ў склад новага каралеўства Нідэрланды тэрыторыі Аўстрыйскіх Нідэрландаў (сучасная Бельгія), аднак усе астатнія ўладанні Аўстрыі вярнуліся пад кантроль Габсбургаў, у тым ліку Ламбардыя, Венецыянская вобласць, Таскана, Парма і Ціроль. Прусіі дасталася частка Саксоніі, значная тэрыторыя Вестфаліі і Рэйнскай вобласці. Данія, былая союзница Францыі, пазбавілася Нарвегіі, перададзенай Швецыі. У Італіі была адноўленая ўлада папы рымскага над Ватыканам і Папскай вобласцю, а Бурбонам вярнулі Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. Быў таксама створаны Германскі саюз. Частка створанага Напалеонам Варшаўскага княства ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Царства Польскае, а рускі імператар станавіўся і польскім каралём.
Кангрэс вызначыў новую расстаноўку сіл у Еўропе, якая склалася да канца напалеонаўскіх войнаў, на доўгі час пазначыўшы вядучую ролю краін-пераможцаў — Расіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі ў міжнародных адносінах. У выніку кангрэса склалася Венская сістэма міжнародных адносін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.