Венсан Ліндон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Венсан Ліндон

Венсан Ліндон (фр.: Vincent Lindon; нар. 15 ліпеня 1959, Булонь-Біянкур, О-дэ-Сен, Францыя) — французскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст.

Біяграфія

З 1990 па 1995 год Ліндон знаходзіўся ў адносінах з прынцэсай Манака Каралінай. Быў жанаты з французскай актрысай Сандрын Кіберлен.

Яго сябрамі з’яўляюцца Клод Шырак і Патрык Бруэль. Самым вядомым яго фільмам з’яўляецца фільм «Студэнтка», у якім яго партнёркай была Сафі Марсо.

У 1993—2013 гадах пяць разоў быў намінаваны на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю, але ні разу не выйграў (у 1993 годзе — «Крызіс», у 2000 — «Мой маленькі бізнес», у 2008 — «Тыя, хто застаецца», у 2010 — «Шчыра запрашаем», у 2013 — «За некалькі гадзін да вясны»). Свой «Сезар» Венсан атрымаў з шостай спробы ў 2016 годзе за галоўную ролю ў фільме «Закон рынка».

У 2013 годзе абраны прэзідэнтам журы 39-га фестывалю амерыканскага кіно ў Давіле.

У 2015 годзе быў удастоены ўзнагароды Канскага кінафестывалю ў намінацыі «Лепшы акцёр» за фільм «Закон рынка».

Зноскі

1. Vincent Lindon // GeneaStar

2. Vincent Lindon // Roglo — 1997. — 10000000 экз.

3. Les anciens du Cours FlorentКурсы Фларан.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.