генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Сцяпа́навіч Капіта́н (18 сакавіка 1952, в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР — 11 сакавіка 2020) — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа[1].
Васіль Капітан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
||||||
Папярэднік | Васіль Шаладонаў | ||||||
Пераемнік | Алег Бажэлка | ||||||
Нараджэнне |
18 сакавіка 1952 |
||||||
Смерць | 11 сакавіка 2020 (67 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа |
Нарадзіўся 18 сакавіка 1952 года ў сям’і рабочых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Брэсцкай вобласці.
У 1985 годзе прызначаны намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці. Пасля пераведзены ў апарат Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў намеснікам начальніка следчага ўпраўлення, начальнікам упраўлення методыкі і аналізу.
У маі 1995 года прызначаны выконваючым абавязкі Генеральнага пракурора, з 28 лютага 1996 года — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. У снежні 1996 сышоў у адстаўку.[2]
Памёр 11 сакавіка 2020 года[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.