From Wikipedia, the free encyclopedia
Буран — расійскі шматмэтавы лёгкабраніраваны бронеаўтамабіль, распрацаваны прадпрыемствам «Рида» (раней «Нижегородское авиационное общество»). Ключавой асаблівасцю машыны з’яўляецца модульная канструкцыя бронекорпуса[1].
Буран | |
---|---|
«Буран» на форуме «Армія 2021» | |
Тып: | шматмэтавы лёгкабраняваны аўтамабіль |
Гісторыя службы | |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Уварванне Расіі ва Украіну (2022) |
Гісторыя вытворчасці | |
Гады вытворчасці: | з 2017 года |
Характарыстыкі | |
Даўжыня, мм: | 5580 |
Шырыня, мм: | 2270 |
Вышыня, мм: | 2450 |
Экіпаж (разлік), чал.: | 1 (кіроўца) |
Асновай сямейства з’яўляецца шасі «Буран CC» (Chassic Cab – «шасі і кабіна»). Гэта паўнапрывадны рамны двухвосевы аўтамабіль, створаны на аснове камерцыйнага грузавіка ГАЗ-3308 «Садко» з дызельным рухавіком ЯМЗ-534 магутнасцю 210 конскіх сіл. Па жаданні заказчыка ўсталёўваецца альбо аўтаматычная, альбо механічная каробка перадач[2]. Масты аснашчаны рысорнай падвескай, а кола дазваляе праехаць 50 км са спушчанай шынай[2]. Корпус і шкленне бронеаўтамабіля абараняюць ад вінтовачных куль і аскепкаў, а экіпаж абаронены ад падрыву 600 гр трацілу[2]. Грузападымальнасць без модуля складае 4 тоны. «Буран» здольны пераадольваць водныя перашкоды глыбінёй 1,2 метра дзякуючы шноркелю[3]. Аўтамабіль можа быць як леварульным, так і праварульным[1]. Браніраванне мае клас STANAG 2[4].
На «Буран» даступны да ўсталёўкі 7 модуляў, уключаючы пасажырскія, грузавыя і камбінаваныя[5]. Пасажырскія модулі дазваляюць перавозіць ад 5 да 10 чалавек у кузаве, таксама існуе VIP-мадыфікацыя з павышаным камфортам[5]. Модуль-фургон AMEV дазваляе ператварыць «Буран» у санітарны грузавік з месцамі для 4 насілак і двух пасажыраў. Модуль Cargo робіць з бронеаўтамабіля грузавік з нагрузкай у 10 тон[6]. Бронеаўтамабіль можа пастаўляцца заказчыку з некалькімі модулямі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.