From Wikipedia, the free encyclopedia
Браматы — неарганічныя злучэнні, солі брамнаватай кіслаты HBrO3. Бясколерныя крышталічныя рэчывы, стабільныя пры нармальных умовах.
Брамат-аніён аналагічна хларат-аніёну мае структуру трыганальнай піраміды. Даўжыня сувязяў Br—O складае каля 0,178 нм, кут О—Br—O 112 °[1]. Аніён BrО3− не ўтварае кавалентных сувязяў і не схільны ўтвараць каардынацыйныя сувязі. Браматы па сваіх хімічных уласцівасцях аналагічныя хларатам, але больш тэрмічна ўстойлівыя, менш растваральныя ў вадзе і з'яўляюцца больш моцнымі акісляльнікамі. Найбольшае практычнае прымяненне знаходзяць браматы натрыю і калію.
Фізічныя канстанты некаторых браматаў[2]:
Формула | Малярная маса, г/моль | Колер | Шчыльнасць, г/см3 | Тэмпература плаўлення, °C | Тэмпература раскладання, °C |
---|---|---|---|---|---|
AgBrO3 | 235,77 | белы | 5,21 | − | 350 |
Al(BrO3)3 • 9H2O | 572,82 | белы | н/д | 62,3 | 100 |
Ba(BrO3)2 | 393,13 | белы | 3,99 | − | 270 |
CsBrO3 | 260,81 | белы | 4,11 | 420 | 420 |
Cu(BrO3)2 | 319,35 | белы | н/д | − | 550 |
Dy(BrO3)3 | 546,20 | жоўты | н/д | − | > 600 |
Hg(BrO3)2 • 2H2O | 492,42 | белы | н/д | − | > 130 |
Hg2(BrO3)2 | 656,98 | белы | н/д | − | > 200 |
KBrO3 | 167,00 | белы | 3,25 | 434 | > 450 |
Mg(BrO3)2 | 280,11 | белы | 2,29[3] | − | > 300 |
NaBrO3 | 150,89 | белы | 3,339 | 380 | 380 |
Nd(BrO3)3 • 9H2O | 690,08 | красный | н/д | 66,7 | 150 (−H2O); 450 |
Sm(BrO3)3 • 9H2O | 696,20 | жоўты | н/д | 74,5 | 150 (−H2O); > 500 |
Sr(BrO3)2 | 343,42 | белы | 3,77[4] | − | 240 |
Y(BrO3)3 • 9H2O | 634,74 | белы | н/д | 74 | > 350 |
Zn(BrO3)2 • 6H2O | 429,28 | белы | 2,57 | 100 | 200 (−H2O); 700 |
Звычайна, браматы атрымліваюць электрахімічным або хімічным акісленнем браміду:
Браматы шчолачных і шчолачназямельных металаў могуць быць атрыманы дзеяннем вадкага брому на водныя растворы шчолачаў або карбанатаў:
Нерастваральныя ў вадзе браматы атрымліваюць абменнай рэакцыяй паміж браматамі натрыю або калію і адпаведных водарастваральных соляў металаў:
Браматы — тэрмічна няўстойлівыч і раскладаюцца пры награванні па наступнай схеме:
У цвёрдым стане пры награванні браматы праяўляюць ўласцівасці акісляльніка
У водных растворах браматы праяўляюць слабыя акісляльныя ўласцівасці ў кіслым асяроддзі[5]:
Цікавай рэакцыяй з удзелам браматаў з'яўляецца вагальная рэакцыя Белавусава — Жабацінскага, у якой адбываецца перыядычнае змяненне афарбоўкі раствора з жоўтай на бескаляровую[6]:
Акісліць браматы да пербраматаў магчыма толькі з дапамогай электролізу або з дапамогай вельмі моцных акісляльнікаў[5]:
Броматы выкарыстоўваюцца ў браматаметрыі, вытворчасці некаторых піратэхнічных саставаў, для выпечкі хлеба, а таксама ў неарганІчным сінтэзе для атрымання брамнаватай кіслаты і пербраматаў. Таксама браматы прымяняюцца як акісляльнікі ў практыцы арганічнага сінтэзу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.