былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Боркі.
Боркаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Боркі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 верасня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 780 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пешкаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пешкі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Боркаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Боркі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сігневіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 780 чалавек[4], з іх 88,2 % — беларусы, 5,8 % — украінцы, 4,5 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Боркі, Вялікія Лясковічы, Кашалёва, Малыя Лясковічы, Міхалкі, Пешкі, Чарнякава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.