Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Банавентура Віём (фр.: Bonaventura Villaume; 3 сакавіка 1789, Францыя — ?) — святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Банавентура Віём | |
---|---|
фр.: Bonaventura Villaume | |
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1789 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы | |
Альма-матар |
Уступіў у Таварыства Ісуса 18 верасня 1813 г., пасля чаго праходзіў выпрабаванні ў навіцыяце ў Пушы. Вывучаў тэалогію (1814—1818) у Полацкай езуіцкай акадэміі і адначасова выкладаў там арабскую і сірыйскую мовы. У 1817 г. быў высвечаны на ксяндза. У 1818—1819 гг. — віцэ-рэгент канвікта і прафесар арабскай, сірыйскай і французскай моў у Акадэміі[1]. У прыватнасці, пры вывучэнні сірыйскай студэнты выконвалі пераклады з «Евангелля» і «Псалмоў Давідавых», напісаных на гэтай мове[2]. У апошні свой навучальны год у Полацку быў прэфектам канвікта і выкладаў у ім французскую мову[1].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў на Радзіму. Далейшы лёс яго невядомы[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.