адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабаўня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Бабоўня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад Пацейкаўскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), адначасова ў склад сельсавета са скасаванага Старакапыльскага сельсавета перададзена вёска Думічы[1]. 8 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пясочанскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Выгода, Заруднае, Калюга, імя Леніна і Навасёлкі), таксама ў склад сельсавета з Слабада-Кучынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына і Руднічкі)[2]. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Выгода[3], у 1987 годзе — пасёлак Кунцаўшчына[4]. 30 сакавіка 2016 года ў склад сельсавета з Слабада-Кучынскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (аграгарадок Пясочнае, вёскі Вялешына 1, Калінаўка 2, Лугавая, Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1787 чалавек[6], з іх 96,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 2070 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.