From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Трафімавіч Маслікаў (нар. 15 мая 1926, Алтайскі край — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Антон Трафімавіч Маслікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944 (18 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закончыў 7 класаў няпоўнай сярэдняй школы. У 1940 годзе пераехаў у Казахстан у горад Сяміпалацінск. З 1941 года працаваў на Сяміпалацінскам мясакамбінаце, затым на фабрыцы першай апрацоўкі воўны.
У 1943 годзе прызваны Калінінскім РВК Сяміпалацінскай вобласці ў рады Чырвонай Арміі.
Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 года першым пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Шарыпіна (Бешанковіцкі раён). Выявіў схаваныя немцамі лодкі і пад агнём праціўніка, разам з Мікалаем Вясніным, пераправіў іх на свой бераг, забяспечыўшы падраздзяленне перапраўнымі сродкамі. Удзельнічаў у баях за ўтрыманне плацдарма, у той жа дзень загінуў.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Саннікі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.