From Wikipedia, the free encyclopedia
Ангільберт (або Энгельбрэх ці Энгельберт; англ.: Angilbert; каля 740/750 — 18 лютага 814) — абат і хрысціянскі святы[4]. Дзень памяці — 18 лютага.
Вучань выдатнага навукоўца і паэта VIII стагоддзя Алкуіна (735—804), дзякуючы пратэкцыі апошняга быў прыняты пры двары караля Карла I Вялікага, дзе ўзначальваў прыдворную капэлу і, апроч гэтага, выступаў у ролі выхавальніка Піпіна — сына Карла I. Вучань апынуўся годны свайго настаўніка, і неўзабаве Ангільберт, за яго паэтычны талент, атрымаў пры двары мянушку Гамер.
Нягледзячы на тое, што кароль вельмі сурова, часам дэспатычна, ставіўся да сваіх дочак, ён не пярэчыў, калі адна з іх — Берта, стала ў сутнасці грамадзянскай жонкай Ангільберта, і ў іх нарадзіліся два сыны: (Нітгард і Гарнід)[5].
У 790 годзе Ангільберт адправіўся на поўнач Францыі, дзе яму было даручана выконваць абавязкі настаяцеля абацтва Сен-Рык’е, дзе ён і пражыў да самай смерці 18 лютага 814 года і быў пахаваны пры храме Сен-Рык’е. У царкве дагэтуль захоўваюцца яго мошчы.
З лацінскіх вершаў (сабраных Мінем у 99-й частцы «Раtrologie») захаваўся адзін урывак эпасу пра Карла Вялікага, у якім апісваецца сустрэча Карла з Папам Львом III; у іншым вершы ён апісвае сваё хатняе жыццё, у трэцім вяртанне з поля бітвы другога сына Карла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.