From Wikipedia, the free encyclopedia
Аміята (італ.: Monte Amiata) — гара вулканічнага паходжання ў Італіі. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Тасканы, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Сіены, на шляху паміж Фларэнцыяй і Рымам. Вышыня складае 1738 м над узроўнем мора. Побач з Аміятай знаходзяцца даліна Валь д’Орча, занесеная ў спіс ЮНЕСКА сусветнай культурнай спадчыны, і верхняя Марэма.
Аміята | |
---|---|
італ. Monte Amiata | |
Краіна | |
Рэгіён | Таскана |
Форма вулкана | купал лавы[1] |
Апошняе вывяржэнне | плейстацэн[1] |
Вышыня вяршыні | 1738 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вулкан Аміята застаецца спакойным больш за 2000 гадоў, аднак вулканічная дзейнасць цалкам не спынілася — на гэта паказваюць геатэрмальныя крыніцы і гейзеры на схілах гары (выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для атрымання электраэнергіі). Схілы пакрываюць самшытавыя, каштанавыя, хваёвыя лясы, у якіх да гэтага часу знаходзяцца рэдкія віды драпежных птушак і ваўкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.