From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў (15 студзеня 1795, Масква — 11 лютага 1829, Тэгеран) — рускі пісьменнік, дыпламат, стацкі саветнік (1828).
Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 (15) студзеня 1795[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня (11 лютага) 1829[1] (34 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Sergey Ivanovich Griboedov[d] |
Маці | Anastasia Fyodorovna Griboedova[d] |
Жонка | Nino Chavchavadze[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, дыпламат, піяніст, кампазітар, пісьменнік, брэцёр |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | паэзія і comedy[d] |
Мова твораў | руская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 15 студзеня 1795 года ў Маскве. У 1810 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1812 годзе пайшоў добраахвотнікам у армію, у 1813—16 гадах служыў у Кобрыне, Брэсце.
У 1816 годзе ў Пецярбургу зблізіўся з Аляксандрам Пушкіным і В. Кюхельбекерам. З 1817 года на службе ў Калегіі замежных спраў, у 1818—22 гадах — сакратар рускай дыпламатычнай місіі ў Персіі. У 1826 годзе за сувязь з дзекабрыстамі арыштаваны, але з-за адсутнасці доказаў вызвалены.
З 1828 года — паўнамоцны пасол Расіі ў Персіі. 11 лютага 1829 года забіты ў Тэгеране натоўпам мусульман (пахаваны ў Тбілісі).
Аўтар камедый «Студэнт» (1817, выдадзена ў 1889, з Каценіным), «Свая сям'я, ці замужняя нявеста» (1818, з А. Шахаўскім і М. Хмяльніцкім). Сусветную вядомасць прынесла камедыя ў вершах «Гора ад розуму» (напісана ў 1822—24 гадах), забаронена цэнзурай (пры жыцці апублікаваны толькі ўрыўкі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.