From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Андрэевіч Іванаў (руск.: Алекса́ндр Андре́евич Ива́нов; 16(28).7.1806, Санкт-Пецярбург — 3(15).7.1858, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец.
Аляксандр Андрэевіч Іванаў | |
---|---|
руск.: Алекса́ндр Андре́евич Ива́нов | |
Дата нараджэння | 16 (28) ліпеня 1806[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (15) ліпеня 1858[1][2] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Андрэй Іванавіч Іваноў[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
Уплыў на | Ivan Shapovalov[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1817-28) у свайго бацькі А. І. Іванава і ў класе А. Я. Ягорава. З 1830 года пенсіянер таварыства заахвочвання мастакоў у Італіі, наведаў Аўстрыю і Германію. У 1831-58 гадах жыў у Рыме, наведаў гарады Сярэдняй і Паўночнай Італіі, Венецыю, Неапаль. У 1857 годзе ездзіў у Лондан для сустрэчы з А. І. Герцэнам. Творы ранняга (пецярбургскага) перыяду творчасці Іванава маюць усе тыповыя рысы жывапісу класіцызму: ураўнаважаная кампазіцыя, выразнае размеркаванне фігур і прадметаў па планах; мастак імкнуўся дамагчыся эмацыйнай выразнасці ў трактоўцы традыцыйных міфалагічных і евангельскіх тэм («Прыям, які просіць у Ахілеса цела Гектара», 1824, Траццякоўская галерэя; «Іосіф, які тлумачыць сны зняволеным з ім у вязніцы хлебадару і віначэрпію», 1829, «З’яўленне Хрыста Марыі Магдаліне», 1835, — усе ў Рускім музеі). Завяршае ранні перыяд творчасці адна з першых прац Іванава ў Рыме — карціна «Апалон, Гіяцынт і Кіпарыс» (1831-34, Траццякоўская галерэя), адрозная выключнай гарманічнасцю і паэтычным узвышанасцю трактоўкі выяў антычнага міфа. Як і іншыя прадстаўнікі перадавой рускай інтэлігенцыі 1830-40-х гг., Іванаў шукаў шляхі вырашэння глыбокіх сацыяльных супярэчнасцей, устаранення несправядлівасці і прыгнёту. На фармаванне светапогляду Іванава ў Рыме паўплывалі сяброўскія адносіны (у канцы 1830 — пачатку 1840-х гг.) з М. В. Гогалем і кіраўніком нямецкіх назарэйцаў мастаком Ф. Авербекам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.