Епіскап Аляксандр (свецкае імя Андрэй Міхайлавіч Кульчыцкі; 1826, в. Камень-Шляхецкі, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — 16 снежня 1888, г. Кастрама) — дзеяч Праваслаўнай Царквы, епіскап Туркестанскі, Кастрамскі і Галіцкі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і святара. Атрымаў імя Андрэй у гонар святога апостала Андрэя Першазванага.
Навучаўся ў Літоўскай духоўнай семінарыі (1841—1847). 26 верасня 1847 года пасвячоны ў свяшчэнніка Петрапаўлаўскай царквы ў Кобрыне. Назначаны настаўнікам гарадскіх вучылішч.
У 1852 годзе аўдавеў. Па правілах таго часу, удовін святар для таго, каб працягваць сваё служэнне, павінен быў прыняць манаскі пострыг. 8 лістапада 1852 года прыняў манаства і атрымаў манаскае імя Аляксандр.
У 1853 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. 14 мая 1857 года скончыў курс акадэміі са ступенню кандыдата багаслоўя.
У лістападзе 1857 года быў залічаны ў Пекінскую духоўную місію выкладчыкам славянскай мовы. Місія з’яўлялася культурным цэнтрам па вывучэнні гісторыі і культуры Кітая, у перыяд з 1852 па 1866 года ў Расіі выйшлі чатыры тамы «Трудов членов Духовной миссии в Китае». Выкладаў у Албазінскім вучылішчы, якое было створана кітайскім урадам для вывучэння еўрапейскіх моў. Падчас сямігадовага знаходжання ў Кітаі вывучаў традыцыі і побыт гэтай краіны. Адным са значных яго жыццёвых дасягненняў з’яўляецца складанне руска-кітайскага слоўніка.
У 1864 годзе звольнены з місіі, атрымаў водпуск з пенсіёнам. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў інспектарам Полацкай духоўнай семінарыі (1866). 20 красавіка 1869 года ўзведзены ў сан архімандрыта.
У 1871 годзе некалькі месяцаў служыў у Санкт-Пецярбургу — «череда священнослужения и проповеди». З лістапада 1871 года — настаяцель Мікалаеўскай царквы пасольства Расіі ў Рыме.
У 1878 годзе ў саборы Аляксандра-Неўскай лаўры быў пасвячоны ў епіскапа Туркестанскага. У 1881 годзе заснаваў пры возеры Ісык-Куль Свята-Троіцкі мужчынскі манастыр.
28 сакавіка 1882 года ўзнагароджаны ордэнам святой Ганны I ступені. З сакавіка 1883 года — епіскап Кастрамскі і Галіцкі. Аўтар прац па гісторыі царквы, геаграфічных нататкаў і інш.
Памёр 16 снежня 1888 года, пахаваны ў Кастрамскім Іпацьеўскім манастыры.
Працы
- Брак у китайцев / Александр (Кульчицкий), иеромонах // Китайский благовестник. 1907. № 7-10 ; 1908. № 16/17, 23-26, 29-32 ; 1909. № 2-6. (Отдельный оттиск. Пекин, 1908).
- Религиозно-нравственное состояние инородцев Туркестанского края и необходимость учреждения для них Православной Миссии / Александр (Кульчицкий), епископ // Православный благовестник. 1893. № 20. (Отдельный оттиск. Москва, 1893).
- Несколько слов, поучений и речей /Александр (Кульчицкий), епископ. — Санкт-Петербург : [б. и.], 1887. — II, 201 с.
- Внутреннее состояние униатской церкви в конце XVIII века / Александр (Кульчицкий). — Санкт-Петербург : [б. и.], 1858.
Зноскі
- Русский биографический словарь. — СПб.: Imperial Russian Historical Society, 1896. — Т. 1.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.