From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Альфрэд Маркус Шварцман (ням.: Karl Alfred Markus Schwarzmann; 22 сакавіка 1912, Фюрт — 11 сакавіка 2000, Гослар) — нямецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён 1936 года, уладальнік шасці алімпійскіх узнагарод. Удзельнік Другой сусветнай вайны, афіцэр паветрана-дэсантных сіл вермахта, кавалер Рыцарскага крыжа Жалезнага крыжа.
Альфрэд Шварцман | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзіўся |
22 сакавіка 1912 |
Памёр |
11 сакавіка 2000[3] (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уступіў у шэрагі вермахта 1 красавіка 1935 года, падпісаўшы кантракт на 12 гадоў службы. 1 мая бягучага ж года выбраны ў склад гімнастычнай зборнай Германіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 1936 года. На Алімпійскіх гульнях выйграў тры залатыя і дзве бронзавыя ўзнагароды, стаўшы алімпійскім чэмпіёнам у абсалютным першынстве, у складзе зборнай Германіі ў камандных спаборніцтвах, а таксама ў апорным скачку. Пасля завяршэння Гульняў працаваў інструктарам у спартыўнай школе.
У 1939 годзе пераведзены ў парашутныя войскі, у 1940 годзе атрымаў званне старшага лейтэнанта. 10 мая 1940 года ў складзе парашутнага падраздзялення (ням. 8./Fallschirmjäger-Regiment 1) высаджваецца ў Галандыі і прымае ўдзел у жорсткіх баях за ўзбярэжжа. Цяжка паранены ў лёгкае, знойдзены галандскімі салдатамі ў раёне горада Дордрэхт. Захаваў жыццё дзякуючы галандскаму канькабежцу Сімону (Сіму) Хайдэну (Simon (Siem) Heiden, 1905—1993, удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 1928 года, рэкардсмен свету), які пазнаў у параненым афіцэры трохразовага алімпійскага чэмпіёна. 29 мая 1940 года Альфрэд Шварцман атрымлівае Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа.
Пазней прыняў удзел у Крыцкай аперацыі, у 1942 годзе атрымлівае званне капітана. У перыяд з верасня 1941 года па чэрвень 1942 год ваюе на Усходнім фронце на тэрыторыі СССР пад Ленінградам у раёне Нявы (Неўскі пятачок) і ў раёне Волхава.
15 сакавіка 1943 года ўзначальваў штаб 7-й паветранай дывізіі, пазней Першай парашутнай дывізіі. Да канца вайны кладзецца ў шпіталь з прычыны рэцыдыву наступстваў ранення. 20 красавіка 1945 года атрымоўвае званне маёра. 9 мая 1945 года запалонены брытанцамі, вызвалены з палону 29 кастрычніка 1945 года.
Працягваў трэніроўкі і ў 1952 годзе ў 40-гадовым узросце выйграў сярэбраную алімпійскую ўзнагароду на Гульнях у Хельсінкі. Па завяршэнні спартыўнай кар’еры працаваў выкладчыкам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.