Альфрэд Адлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфрэд А́длер (ням.: Alfred Adler, 7 лютага 1870, Вена — 28 мая 1937, Абердзін, Шатландыя, Вялікабрытанія) — аўстрыйскі ўрач-псіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі.
Remove ads
Біяграфія
З 1930-х жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вывучэння прынцып унутранага адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле Адлера, асноўнай рухаючай сілай развіцця асобы з'яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі, якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сацыяльных фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку.
Remove ads
Асноўныя працы
Зноскі
- Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 18. — ISBN 978-2-221-06888-5
- Alfred Adler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Адлер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118500686 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 верасня 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads