ВНУ ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі — вядучая ўстанова сістэмы дадатковай педагагічнай адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь.[1][2] Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» створана рашэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у ліпені 1997 года шляхам пераўтварэння Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 1997 № 418).[3][4]
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (АПА) | |
---|---|
Заснаваны | 1955 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Алег Віктаравіч Дзячэнка |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220040 Мінск, вул. Някрасава, 20 |
Сайт | academy.edu.by |
У 1955 годзе створана Рэспубліканская курсавая база павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. У 1980-х гадах называецца — Рэспубліканскі інстітут удасканалення настаўнікаў. З 1992 года — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 года — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.
Акадэмія ўключае наступныя падраздзяленні [5]:
28—29 сакавіка 2011 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» быў праведзены сертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці (перападрыхтоўка кадраў на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, метадычнае забеспячэнне дзейнасці кіраўнічых і педагагічных кадраў у межкурсавы перыяд), навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці акадэміі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Па выніках правядзення сертыфікацыйнага аўдыту органам па сертыфікацыі сістэм кіравання БелДІСС 4 мая 2011 года ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» выдадзены «Сертыфікат адпаведнасці».[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.