From Wikipedia, the free encyclopedia
Аблога Ро́даса (1480) — аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі (23 мая — 29 ліпеня 1480).
Аблога Родаса | |||
---|---|---|---|
Дата | 23 мая — 17 жніўня 1480 | ||
Месца | востраў Родас | ||
Вынік | Перамога Ордэны гаспітальераў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 14 — 16 ст. ордэн гаспітальераў з'яўляўся сур'ёзнай марской сілай на Міжземнаморскім тэатры, з якой мусілі лічыцца як Атаманская Турцыя, так і карсарскія дзяржавы Паўночнай Афрыкі. У 1440 егіпецкія войскі спрабавалі напасці на Родас, але былі лёгка адбітыя.
У 1480 султан Мехмед II, пераможца Канстанцінопаля, пастанавіў знішчыць «гняздо сыноў шайтана».
Каля 70 тыс. чал., вялікі флот.[заўв 1] Камандаванне — султан Мехмед II.
600 рыцараў і слуг Ордэну, ~2000 наймітаў і мясцовага апалчэння. Камандаванне — гросмайстар П'ер д'Абюсон.
Турэцкія войскі высадзіліся на Родасе 23.5.1480, і прыступілі да атак на ўмацаванні. Аблога вялася зацята, з нечувана моцнай артылерыйскай падтрымкай (да 1000 гарматных ядраў за дзень, паводле ацэнак д'Абюсона). З свайго боку, абаронцы праявілі мноства прыкладаў інжынернай імправізацыі ў абароне. Пералом наступіў 27.7.1480, калі турэцкія войскі павялі на італьянскі сектар муроў масіўны штурм з удзелам вялікай колькасці янычарскіх войскаў. Туркі здолелі пераадолець пралом, ордэнскія сілы адыходзілі, д'Абюсон, які быў паранены яшчэ да гэтага, атрымаў рану кап'ём у грудзі[заўв 2], але ў гэты момант сілы башы-бузукаў, якія сваёй «людскай хваляй» пракладвалі шлях янычарам, запанікавалі, убачыўшы выявы хрысціянскіх святых на мностве ордэнскіх харугваў. Лічыцца, што тагачасныя мусульмане не былі яшчэ звыклыя да людскіх выяў, забароненых іх рэлігіяй, і шматлікія харугвы ў клубах дыму нечакана ўразілі іх і напалохалі. Башы-бузукі кінуліся ў панічныя ўцёкі, проста на янычарскія войскі, якія ішлі за імі, парушылі тым баявы парадак, паніка распаўсюдзілася, і ордэнскія войскі адбілі муры. Толькі ў праломе ў гэты дзень турэцкія войскі панеслі страты каля 3—5 тыс. Праз два дні султан зняў аблогу, пакляўшыся ўчыніць страшную помсту. Аднак, на зваротнай дарозе ў Турцыю, султан памёр.
Адбіццё аблогі супраць шматразова большых сілаў узняло прэстыж Ордэна ў Еўропе нечувана высока, балазе, міжземнаморскі фланг абароны Еўропы ад Турцыі набываў гэтым часам усё большае значэнне. Ордэн стаў атрымліваць вялікія грашова-матэрыяльныя ўнёскі, крэпасць Родасу была перабудаваная на сучасны лад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.