From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрферэнцыя святла — пераразмеркаванне інтэнсіўнасці святла ў выніку накладання (суперпазіцыі) некалькіх кагерэнтных светлавых хваль. Гэта з'ява суправаджаецца чаргаваннем у прасторы максімумаў і мінімумаў інтэнсіўнасці. Яе размеркаванне называецца інтэрферэнцыйнай карцінай.
Упершыню з'ява інтэрферэнцыі была незалежна выяўлена Робертам Бойлем (1627—1691 гг.) і Робертам Гукам (1635—1703 гг.). Яны назіралі ўзнікненне рознакаляровай афарбоўкі тонкіх плёнак, падобных алейным або бензінавым плямам на паверхні вады. У 1801 годзе Томас Юнг (1773—1829 гг.), увёўшы «прынцып суперпазіцыі», першым растлумачыў гэтую з'яву і ўвёў у навуковы ўжытак тэрмін «інтэрферэнцыя» (1803). Ён таксама выканаў першы дэманстрацыйны эксперымент па назіранні інтэрферэнцыі святла, атрымаўшы інтэрферэнцыю ад дзвюх шчылінных крыніц святла (1802); пазней гэты вопыт Юнга стаў класічным.
Іншым метадам атрымання ўстойлівай інтэрферэнцыйнай карціны для святла служыць выкарыстанне паветраных праслоек, заснаванае на аднолькавай рознасці ходу дзвюх частак хвалі: адной — адразу адлюстраванай ад унутранай паверхні лінзы і другой — якая прайшла паветраную праслойку пад ёй і толькі затым адбілася. Яе можна атрымаць, калі пакласці плоскавыпуклую лінзу на шкляную пласціну выпукласцю ўніз. Пры асвятленні лінзы зверху монахраматычным святлом утворыцца цёмная пляма ў месцы дастаткова шчыльнага судотыку лінзы і пласцінкі, акружаная цёмнымі і светлымі канцэнтрычнымі кольцамі рознай інтэнсіўнасці. Цёмныя кольцы адпавядаюць інтэрферэнцыйным мінімумам, а светлыя — максімумам, адначасова цёмныя і светлыя кольцы з'яўляюцца ізалініямі роўнай таўшчыні паветранай праслойкі. Вымераўшы радыус светлага або цёмнага кальца і вызначыўшы яго парадкавы нумар ад цэнтра, можна вызначыць даўжыню хвалі монахраматычнага святла. Чым круцейшая паверхня лінзы, асабліва бліжэй да краёў, тым меншая адлегласць паміж суседнімі светлымі або цёмнымі кольцамі[1].
У практычна важных выпадках , і рознасць ходу можна запісаць як ≈ , дзе — адлегласць паміж крыніцамі S1 і S2. З іншага боку, дзе адлегласць ад крыніц да экрана. Тады для максімумаў атрымаем:
.
Адкуль .
У пункце размешчаны максімум, адпаведны нулявой рознасці ходу. Для яго парадак інтэрферэнцыі . Гэта цэнтр інтэрферэнцыйнай карціны. Пры пераходзе да суседняга максімуму мяняецца на адзінку, а — на велічыню , якую называюць шырынёй інтэрферэнцыйнай паласы. Такім чынам,
або ,
дзе — вугал, пад якім бачныя абедзве крыніцы з цэнтра экрана, . З формулы відаць, што для павелічэння шырыні паласы трэба павялічваць або памяншаць , то бок памяншаць вуглавую адлегласць паміж крыніцамі.
Для атрымання больш яркай інтэрферэнцыйнай карціны ў якасці крыніц S1 і S2 выкарыстоўваюць дзве шчыліны (ці малюнак зыходнай крыніцы — шчыліны), і інтэрферэнцыйныя карціна будзе мець выгляд чаргаванных светлых і цёмных палос, паралельных дадзеным шчылінам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.