Ігнацы Масціцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігнацы Масціцкі (польск.: Ignacy Mościcki; 1 снежня 1867, Межанова каля г. Плоцк, Польшча — 2 кастрычніка 1946) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік. Акадэмік Акадэміі навук Польшы ў Кракаве (1928 г.).
Ігнацы Масціцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Ignacy Mościcki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Вайцяхоўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Рачкевіч на эміграцыі | ||||||
Нараджэнне |
1 снежня 1867
|
||||||
Смерць |
2 кастрычніка 1946 (78 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Масціцкія[d] | ||||||
Жонка |
Міхаліна Масціцкая Марыя Масціцкая |
||||||
Нацыянальнасць | паляк | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | хімік | ||||||
Дзейнасць | палітыка[3] і хімія[3] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Рыжскі палітэхнікум (1892 г.). У час вучобы удзельнічаў ў польскіх сацыялістычных арганізацыях. У 1892—1897 гг. у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з Ю.Пілсудскім. У 1912—1922 г. прафесар Львоўскага політэхнічнага інстытута. Пасля ваеннага перавароту ў маі 1926 г. па рэкамендацыі Юзафа Пілсудскага 4 чэрвеня 1926 г. абраны Прэзідэнтам Польскай Рэспублікі, рэалізоўваў яго палітычную лінію, якую падтрымліваў і шэраг дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Быў прыхільнікам памяркоўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. У пачатку Другой сусветнай вайны інтэрніраваны ў Румынію (верасень 1939 г.), дзе 30 верасня аб’явіў пра сваю адстаўку. Са снежня 1939 г. у эміграцыі ў Швейцарыі.
Аўтар больш як 60 навуковых прац і патэнтаў у галіне хімічных тэхналогій, арганізатар хімічнай прамысловасці ў Польшчы. Распрацаваў прамысловы метад атрымання азотнай кіслаты з паветра.
26 лістапада 1933 года ў Гродне прэзідэнт Масціцкі ўдзельнічаў у святкаванні 400-годдзя караля Стэфана Баторыя. Мерапрыемства адбывалася на плошчы Баторыя (сённяшняя Савецкая плошча) і ў Старым замку. На замку прэзідэнт паўдзельнічаў у адкрыцці памятнай табліцы, пасля чаго адбылося пасяджэнне Камітэту адбудовы замка, які вырашыў правесці рэстаўрацыю палаца да гадавіны смерці Баторыя ў 1936 годзе.
Паводле гарадской легенды, якую пераказваў пісьменнік Аляксей Карпюк, з прэзідэнтам у час візіту пагаварыў выкладчык гімназіі імя Адама Міцкевіча Ян Каханоўскі, у выніку чаго Масціцкі дапамог у пашырэнні гродзенскага заапарка[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.