From Wikipedia, the free encyclopedia
«Yar» – беларускі музычны дуэт з Мінска, які выступае ў стылі этна-авангард.
Дуэт існуе з красавіка 2002 года ў складзе: Марыя «Яр» Лагодзіч (вакал, дуда, барабаны) і Наталля Пятровіч (віяланчэль). Да 2003 года выступаў з гуртом «Ur’ia». «Yar» складае ўласныя апрацоўкі народных песень і народныя песні, стылізаваныя Марыяй «Яр» Лагодзіч. Выступаў у Германіі (2004) і Польшчы (2005). Удзельнічаў у фестывалях: «Mikołajki Folkowe » (Польшча, 2002, 2003), «Fimu» (Бельфор, Францыя, 2003), «Burg Waldeck » (Германія, 2003), «Маладзечна» (2003), «Singetrafen» (Германія, 2003–2005), «Таўкачыкі» (Мінск, 2004), «Jawornik» (Польшча, 2005)[1], «Be Free» (Львоў, Украіна, 2008)[2][3]
Дуэт атрымаў першую прэмію ў конкурсе «Адкрытая сцэна» ў рамках фестывалю «Mikołajki Folkowe » (Польшча, 2002) і галоўны прыз – тэлезапіс у Варшаве. Таксама атрымаў спецыяльную ўзнагароду журы ў конкурсе на фестывалі «Burg Waldeck» (Германія, 2003)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.