Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзесяты з'езд Камуністычнай парті (бальшавікоў) Беларусі. Адбыўся 3 — 10 студзеня 1927 г. у Мінску. Прысутнічала 278 дэлегатаў з рашаючым і 226 з дарадчым голасам ад 30 995 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
3'езд падвеў вынікі работы КП(б)Б за 1926 г., ухваліў палітычную лінію і практычную дзейнасць ЦК КП(б)Б Прапанаваў ураду БССР умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу саўгасаў, стварыць фонд для крэдытавання калектыўных гаспадарак. Аналізуючы ход культурнага будаўніцтва, з'езд патрабаваў у правядзенні нацыянальнай палітыкі ажыццяўляць беларусізацыю, павялічыць асігнаванні на народную асвету, згуртаваць вакол партыі інтэлігенцыю, умацоўваць і павышаць партыйнае кіраўніцтва друкам. Даручыў ЦК рашуча змагацца з ідэйнымі ўхіламі, паслядоўна ажыццяўляць курс на індустрыялізацыю, прапанаваў умацаваць кіруючую ролю партыі ва ўсіх галінах сацыялістычнага будаўніцтва.
Выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 62 членаў і 43 кандыдатаў у члены, ЦКК КП(б)Б з 37 членаў і 11 кандыдатаў у члены, Цэнтральную рэвізійную камісію КП(б)Б з 7 членаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.