Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Аляксе́евіч Ра́дус-Зяньковіч (31 снежня 1877 (12 студзеня 1878), Архангельск, Расійская імперыя — 4 кастрычніка 1967, Масква, РСФСР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня СНК Кіргізскай (Казахскай) АССР (1920—1921), народны камісар рабоча-сялянскай інспекцыі БССР (1925—1927).
Віктар Аляксеевіч Радус-Зяньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Язэп Адамовіч | ||||||
Папярэднік | Вацлаў Грузель | ||||||
Пераемнік | Іван Лычоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў Грузель | ||||||
Пераемнік | Іван Лычоў | ||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1877 |
||||||
Смерць |
4 кастрычніка 1967[1] (89 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Сын палітычнага ссыльнага. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (не скончыў). У 1898 годзе ўступіў у РСДРП, бальшавік. Вёў партработу ў Мікалаеве, Баку, Маскве, Пецярбурзе, Гельсінгфорсе. У 1898 годзе быў арыштаваны, асуджаны да адміністрацыйнай высылцы, у 1899 годзе — вызвалены. У 1902 годзе — зноў арыштаваны, асуджаны да адміністрацыйнай высылцы на 3 гады ў Іркуцкую губерню; у жніўні 1902 года збег. У 1902—1903 гг. — у эміграцыі (Швейцарыя). У лістападзе 1903 года вярнуўся ў Расію. У сакавіку 1904 года — зноў арыштаваны, у наступным годзе — вызвалены, але ў 1906 годзе зноў падвергнуўся арышту. У 1906—1907 гг. служыў у рускай арміі, быў дэмабілізаваны.
У 1908 годзе быў арыштаваны, асуджаны да 6-ці гадоў катаржных работ (Бутырская турма); у 1913 годзе быў высланы ў Іркуцкую губерню. У сакавіку 1917 годзе быў амніставаны і вызвалены.
У 1917—1918 гг. — член выканаўчага камітэта Саратаўскага савета, камісар па друку выканаўчага камітэта Саратаўскага савета, рэдактар газет «Социал-демократ», «Красной газеты», «Известия Саратовского Совета» (Саратаў). У 1918 годзе — намеснік наркама працы РСФСР, пасля загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Саратаўскага губернскага камітэта РКП(б), старшыня Выканаўчага камітэта Саратаўскага губернскага Савета, у 1919—1920 гг. — старшыня Саратаўскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта, у студзені—чэрвені 1920 года — старшыня Выканаўчага камітэта Саратаўскага губернскага Савета, пасля старшыня рэвалюцыйнага ваеннага савета 2-й Паволжскай працоўнай арміі.
З жніўня 1920 па 1922 год працаваў у Казахстане: быў членам Кіргізскага абласнога бюро ЦК РКП(б), у верасні—кастрычніку 1920 года старшыня Кіргізскага рэвалюцыйнага камітэта, у 1920—1921 гг. — старшыня Савета Народных Камісараў Кіргізскай (Казахскай) АССР.
У 1922 г. — памочнік пракурора РСФСР па агульных пытаннях.
У 1923—1930 гг. — член Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б) у 1926—1930 гг. — кандыдат у члены Прэзідыума.
У 1925—1927 гг. — у Беларусі, народны камісар рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР і старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі.
У 1930—1933 гг. — намеснік народнага камісара працы РСФСР. У 1933—1937 гг. — старшыня ЦК саюза работнікаў сувязі. У 1938—1940 гг. — начальнік музейна-краязнаўчага ўпраўлення Народнага камісарыята асветы СССР. З 1940 года працаваў у Інстытуце Маркса-Энгельса-Леніна—Маркса-Энгельса-Леніна-Сталіна пры ЦК УКП(б)-КПСС.
Член Цэнтральнай кантрольнай камісіі РКП(б)—УКП(б) (1923—1930). Дэлегат XII—XVII (1923—1925, 1930, 1934) і XXII (1961) з’ездаў УКП(б)—КПСС. Член Кіраблбюро РКП(б), Прэзідыума Кірабкама РКП(б) і Кірбюро ЦК РКП(б).
З 1956 года на пенсіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.