Remove ads
дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́цлаў Пятровіч Гру́зель (нар. 22 верасня 1884, Скернявіцкі павет, Варшаўская губерня, цяпер Польшча — расстраляны 21 ліпеня 1937, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі дзеяч, старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі і наркам рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР, член ЦВК СССР 2—3-га склікання, член ЦВК БССР (1921—1926), член Прэзідыума ЦВК БССР (1924—1926). Кандыдат у члены Цэнтральнага бюро ЦК Кампартыі Беларусі (1921—1922), Член Цэнтральнага бюро ЦК КП(б)Б (1923—1924), член Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б) (1924—1934).
Вацлаў Пятровіч Грузель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Язэп Адамовіч | ||||||
Пераемнік | Віктар Радус-Зяньковіч | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Віктар Радус-Зяньковіч | ||||||
Нараджэнне |
22 верасня 1884 |
||||||
Смерць | 21 жніўня 1937 (52 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Працаваў рабочым цукровага завода ў Сахачэўскім павеце, мулярам у Варшаве.
Член Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ) (РСДРП(б)) з 1906 года.
Удзельнік баявога атрада СДКПіЛ у 1906 годзе. Быў арыштаваны расійскімі ўладамі і знаходзіўся ў эміграцыі, пасля вёў рэвалюцыйную працу на Каўказе і ва Украіне.
З 1918 па 1921 год служыў у Чырвонай Арміі: ваенны камісар брыгады, з 23 верасня 1919 года па 22 мая 1920 года — ваенны камісар 52-й стралковай дывізіі на Заходнім і Паўднёвым франтах. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі.
У 1921—1923 гг — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага павятовага Савета.
У 1923—1924 гг — старшыня Выканаўчага камітэта Бабруйскага павятовага Савета.
У 1924 — снежні 1925 года — старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі. У той жа час у 1924 — студзені 1926 года — наркам рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР.
У 1927—1929 гг. — інструктар Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б).
У 1929—1934 гг. — сакратар парткама Паўночна-Каўказскай рэгіянальнай кантрольнай камісіі УКП(б).
Да чэрвеня 1937 года — адказны сакратар партыйнай калегіі Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) у Яраслаўскай вобласці.
16 чэрвеня 1937 года арыштаваны органамі НКУС. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21 жніўня 1937 года прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і ў той жа дзень расстраляны. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.
23 мая 1956 года быў пасмяротна рэабілітаваны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.