«World of Warcraft» (WoW; з англ.«Свет ваеннага рамяства») — масавая шматкарыстальніцкая анлайн ролевая гульня, створаная ў 2004 годзе кампаніяй Blizzard Entertainment. Падзеі гульні адбываюцца ў фэнтэзійным свеце Warcraft, на выдуманай планеце Азэрот. Гульня была анансавана ў 2001 годзе, а пасля была выпушчана ў свет на дзесяцігоддзе франшызы «Warcraft», у 2004 годзе. Пасля запуску для «World of Warcraft» было выпушчана дзевяць вялікіх дадаткаў: «The Burning Crusade» (2007), «Wrath of the Lich King» (2008), «Cataclysm» (2010), «Mists of Pandaria» (2012), «Warlords of Draenor» (2014), «Legion» (2016), «Battle for Azeroth» (2018), «Shadowlands» (2020) і «Dragonflight» (2022).

Хуткія факты World of Warcraft, Распрацоўшчык ...
World of Warcraft
Thumb
Лагатып «World of Warcraft: Shadowlands» (2020)
Распрацоўшчык Blizzard Entertainment
Выдавец Blizzard Entertainment
Лакалізатар Blizzard Entertainment
Частка серыі Warcraft[d]
Дата выпуску 23 лістапада 2004
Ліцэнзія прапрыетарная ліцэнзія[d]
Апошняя версія
  • 9.2.0 (22 лютага 2022)[1]
Жанры MMORPG, высокае фэнтэзі[d], science fantasy video game[d] і fantasy video game[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер Rob Pardo[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows і macOS
Рэжым гульні шматкарыстальніцкая гульня
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Як і ў іншых MMORPG, у World of Warcraft гулец можа стварыць свайго персанажа, каб вандраваць па бязмежнаму адкрытаму свету, выконваць заданні, змагацца з рознымі пачварамі і ворагамі, а таксама кантактаваць з негульнявымі персанажамі Азэрота і рэальнымі гульцамі. Гульня ў першую чаргу сфакусавана на развіцці свайго персанажа: гулец атрымлівае ачкі прагрэсу і выкарыстоўвае іх для развіцця сваёй галіны талентаў, каб зрабіць свайго персанажа мацнейшым.

World of Warcraft стала сусветнай сенсацыяй і займела вялікі поспех сярод крытыкаў і простых гульцоў. Пачынаючы з 2004 года, калі гульня была выпушчана, World of Warcraft стала самай папулярнай MMORPG за ўвесь час, дасягнуўшы піка падпісантаў (12 мільёнаў актыўных гульцоў) у 2010 годзе. У канцы 2014 года ў гульні было зарэгістравана больш за сто мільёнаў чалавек, а ў 2017 яна прынесла кампаніі каля $9.23 мільярдаў даляраў, што зрабіла World of Warcraft самай касавай гульнявой франшызай у свеце. Журналісты называюць гульню найвыдатнейшай MMORPG за ўвесь час, хваляць яе за доўгую падтрымку распрацоўшчыкамі (гульня працягвае быць папулярнай з-за дадаткаў, якія выходзяць кожныя два гады). У 2019 годзе выйшла World of Warcraft: Classic, «ванільная» версія гульні, якая дазволіла новым і старым гульцам адчуць вопыт гульні ў самую першую версію World of Warcraft.

Гл. таксама

Зноскі

  1. PC GamerFuture plc, 1994. — ISSN 1351-3540 Праверана 23 мая 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q685018'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2283786'></a>

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.