Бэз звычайны[3][4] (Syrínga vulgáris) — папулярная садовая расліна, від роду Бэз сямейства Маслінавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Бэз звычайны

Лісце і кветкі бэзу звычайнага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syringa vulgaris L.

Сінонімы
  • Lilac caerulea (Jonst.) Lunell
  • Lilac cordatifolia Gilib.
  • Lilac suaveolens Gilib.
  • Lilac vulgaris (L.) Lam.
  • Lilac vulgaris var. alba (Weston) Jacques & Hérincq
  • Lilac vulgaris var. purpurea (Weston) Jacques & Hérincq
  • Lilac vulgaris var. violacea (Sol.) Jacques & Hérincq
  • Liliacum album (Weston) Renault
  • Liliacum vulgare (L.) Renault
  • Syringa alba (Weston) A.Dietr. ex Dippel
  • Syringa albiflora Opiz
  • Syringa amoena K.Koch
  • Syringa bicolor K.Koch
  • Syringa caerulea Jonst.
  • Syringa carlsruhensis K.Koch
  • Syringa cordifolia Stokes
  • Syringa cordifolia var. alba Stokes
  • Syringa cordifolia var. caerulescens Stokes
  • Syringa cordifolia var. purpurascens Stokes
  • Syringa latifolia Salisb.
  • Syringa lilac Garsault
  • Syringa marliensis K.Koch
  • Syringa nigricans K.Koch
  • Syringa notgeri K.Koch
  • Syringa philemon K.Koch
  • Syringa rhodopea Velen.
  • Syringa versaliensis K.Koch
  • Syringa virginalis K.Koch
  • Syringa vulgaris var. alba Sol.
  • Syringa vulgaris var. alba Weston
  • Syringa vulgaris f. albipleniflora S.D.Zhao
  • Syringa vulgaris var. caerulea Weston
  • Syringa vulgaris var. lilacina Sweet
  • Syringa vulgaris var. macrantha Borbás
  • Syringa vulgaris var. pulchella Velen.
  • Syringa vulgaris var. purpurea Weston
  • Syringa vulgaris var. rubra Loudon
  • Syringa vulgaris var. transsilvanica Schur
  • Syringa vulgaris var. violacea Sol.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32996
NCBI  34270
EOL  595648
GRIN  t:36122
IPNI  611185
TPL  kew-356495
Закрыць

Назва

Бэз звычайны, буз[5], бузок, бэз[6][7][8][9][10], сірэнь[11].

Батанічнае апісанне

Thumb

Бэз звычайны — шматствольны лістападны куст вышынёй 2-8 м. Дыяметр кожнага ствала можа дасягаць 20 см. Кара шэрая або шэра-карычневая, у маладых раслін — гладкая.

Парасткі сканчаюцца дзвюма пупышкамі, радзей адной. Канчатковыя пупышкі тоўстыя, чатырохгранныя, востравяршынныя, зелянява-аліўкавыя або чырванаватыя, да бура-чырвоных, 6-12 мм даўжыні. Бакавыя пупышкі адлеглыя, крыху меншыя за канчатковыя, але такой жа формы і афарбоўкі. Лускавінкі на пупышках размяшчаюцца крыжападобна. Вонкавых лускавінак 8, унутраных — 4. Усе вонкавыя лускавінкі кілеватыя, акругленыя, сканчаюцца вастрыём, некаторыя каёмкавыя. У пачатку парасткаў пупышкі дробныя. Ліставы рубец вельмі вузкі, з 6-7 слядамі, якія ўтвараюць адну прамую лінію, або ў выглядзе паўмесяца. Кветкавыя пупышкі закладваюцца на пабегах з мінулага года.

Парасткі зелянява-шэрыя або жаўтлява-шэрыя, голыя, круглявыя, з прыкметнымі чачавічкамі са шматлікімі вузкімі шчылінамі.

Лісце супраціўнае, простае, 4-12 см даўжынёй і 3-8 см шырынёй, у пачатку сэрцападобнае або прама зрэзанае, да вяршыні завостранае, зялёнае, голае, з хвосцікамі да 3 см даўжынёй. Ападае зялёным. У паўднёвых раёнах і нават сярэдніх шыротах усю зіму застаецца пад снегам зялёным.

Суквецці і кветкі

Кветкі 6-10 × 5-8 мм, ад ліловых і фіялетавых да белых, духмяныя, доўга непадаючыя, сабраны ў пірамідальныя парныя, прамастаячыя або паніклыя мяцёлкі даўжынёй 10-20 см. Дзікарослая форма мае немахровыя, ліловыя кветкі розных адценняў. Квітнее штогод у маі — пачатку чэрвеня на працягу 20 дзён, пачынаючы з чатырохгадовага ўзросту. Кветкі ўтрымліваюць эфірны алей, які пры частым удыханні можа выклікаць галаўны боль.

Плод — сухая двухгнёздавая каробачка да 1,5 см даўжынёй, з некалькімі адзінкамі даўгаватага і скурыста-крылатага насення. Пры ўскрыцці каробачкі насенне падае на зямлю і часта, дзякуючы наяўнасці крыла, адлятае на вялікую адлегласць ад мацярынскай расліны. Спее восенню. Маса 1000 адзінак насення 5-9 г. Размнажаецца як насеннем, так і каранёвымі атожылкамі і зараснікам ад пня. Насенне пры спрыяльных умовах здольна прарастаць адразу ж пасля збору.

Працягласць жыцця

Асобныя расліны бэзу звычайнага могуць дажываць да 100-гадовага ўзросту. 60-гадовыя расліны маюцца ў парку Асканія-Нова. Маецца зарэгістраваны асобнік бэзу звычайнага, які дасягнуў 130-гадовага ўзросту. Куст быў пасаджаны ў 1801 годзе, да 1931 года ён меў дыяметр 11 м, а найбольшы ствол меў у абхопе на вышыні грудзей 80 см.

Распаўсюджанне

У натуральным выглядзе расце на Балканскім паўвостраве (Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, Сербія). Па іншых звестках, мае рэліктавы арэал у паўднёвых Карпатах. Расце ў горных лясах, займаючы пустуючыя схілы. Культывуецца на тэрыторыі Усходняй Еўропы да шыраты Санкт-Пецярбург — Екацерынбург; у Заходняй Сібіры — у паўднёвай зоне тайгі, у лесастэпавай і стэпавай зонах, у Сярэдняй Азіі, на поўдні Усходняй Сібіры, у сярэдняй і паўднёвай частках Далёкага Усходу.

Прымяненне

Thumb
Драўніна бэзу звычайнага

Кветкі бэзу вылучаюць масу нектару, які, аднак, з-за вялікай даўжыні трубкі мала даступны пчолам. Драўніна бэзу мае тонкакрупчастую структуру, валокны прамыя. Шчыльнасць пры 15 % вільготнасці 0,98 г/см³, пры 12 % — 0,90 г/см³. Драўніна вельмі цвёрдая, цяжкая, з высокімі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, цяжка колецца, але добра паліруецца. Выкарыстоўваецца на тачоныя вырабы.

Кветкі валодаюць патагонным, супрацьмалярыйным і абязбольваючым дзеяннем. Лісце спрыяе паспяванню нарываў і ачышчэнню іх ад гною. Настой кветак ужываюць пры коклюшы і нырачных захворваннях, а ў сумесі з кветкамі ліпы — як патагонны і супрацьмалярыйны сродак. Лісце ўваходзіць у склад асноўнай сумесі травы, якая ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні сухотаў лёгкіх.

Шырока выкарыстоўваецца як дэкаратыўная, глебаахоўная расліна на схілах, якія падвяргаюцца размыву.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. 2 350 экз.
  4. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  8. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. СПб., 1870.
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
  11. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.