адна з першых вядомых лічбавых камп’ютарных гульняў From Wikipedia, the free encyclopedia
«Spacewar!» — адна з першых вядомых лічбавых камп’ютарных гульняў.[1] Створана Стывам Раселам пры ўдзеле Марціна Грэца і Уэйна Вітэнена, якія аб’ядналіся ў нефармальную творчую групу пад назвай «Hingham Institute». Гэтая група ў 1961 годзе задумала распрацаваць гульню на платформе міні-камп’ютара DEC PDP-1 у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (МТІ). Пасля таго, як знаёмы Расела Алан Каток атрымаў некалькі падпраграм ад кампаніі «Digital Equipment Corporation» (DEC) па разліку траекторыі палёту касмічнага апарата, Расел заняўся праграмаваннем гульні, а да лютага 1962 года ў яго была гатовая першая версія «Spacewar!», і на гэта сышло прыкладна 200 чалавека-гадзін працы.
Spacewar! | |
---|---|
| |
Распрацоўшчык | Стыў Расел[d] |
Выдавец | Стыў Расел[d] |
Дата выпуску | 1962 |
Жанры | space flight simulation game[d], shoot 'em up[d] і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Стыў Расел[d] |
Праграміст | Стыў Расел[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | мейнфрэйм[d], Windows і PDP-1[d] |
Рэжым гульні | шматкарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Кіраванне | геймпад |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У «Spacewar!» удзельнічаюць двое гульцоў, кожны з якіх кіруе сваім касмічным караблём. Яны манеўруюць у бязважкасці побач з гравітацыйным калодзежам зоркі. У пачатку на борце кожнага ёсць некаторы запас паліва для манеўравання і некаторы лік тарпед. Сімуляцыя гульнявога свету грунтуецца на ньютанаўскай фізіцы — калі гулец не прадпрымае якіх-небудзь дзеянняў, то караблі рухаюцца па інерцыі. Калі карабель сутыкаецца з зоркай, іншым караблём ці ў яго патрапіць тарпеда, то ён гіне. Гулец можа ў любы час выкарыстоўваць функцыю пераходу ў гіперпрастору для «скачка» ў выпадковае месца на экране, але такі пераход можа знішчыць карабель, і з кожным выкарыстаннем імавернасць страты карабля павялічваецца. Першапачаткова гульня кіравалася перамыкачамі на самім PDP-1, але пасля Боб Сандэрс прыдумаў і стварыў ранні геймпад, што зрабіла кіраванне зручнейшым і палепшыла гульнявы працэс.
«Spacewar!» — адна з самых важных і ўплывовых гульняў у ранняй гісторыі камп’ютарных гульняў. Яна стала папулярнай у 1960-х гадах настолькі, што была ўсталявана практычна на ўсіх камп’ютарах PDP-1. «Spacewar!» партавалася на іншыя камп’ютарныя платформы, а пасля была адноўлена на больш сучасных мовах праграмавання для эмулятараў камп’ютара PDP-1. Гульня непасрэдна натхніла многіх на стварэнне іншых электронных гульняў , прыкладамі сярод якіх з’яўляюцца першыя камерцыйныя гульні для аркадных аўтаматаў «Galaxy Game» і «Computer Space», якія з’явіліся ў 1971 годзе. Апроч гэтых, быў аказаны ўплыў на пазнейшыя, напрыклад на «Asteroids » 1979 года. У 2007 годзе «Spacewar!» увайшла ў дзясятку найважнейшых камп’ютарных гульняў усіх часоў, якія паклалі пачатак стварэнню гульнявога канону ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.