From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская Палічка — найстарэйшая і найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзе[1] беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём Жвірам[2] коштам уласнай стыпендыі[3].
Беларуская Палічка | |
---|---|
URL | www.knihi.com |
Тып сайта | Інтэрнэт-бібліятэка |
Рэгістрацыя | Няма |
Мова(-ы) | Беларуская |
Аўтар | Андрусь Жвір |
Пачатак працы | 1996 |
Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаванні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнер, сістэмны адміністратар і сканавальнік. На час заснавання ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі і займаліся стварэннем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі размешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па слядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча і «Невядомая вайна: 1654—1667 » Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор».
Да лета 2005 года пры сайце дзейнічаў і форум («Гасцёўня»)[1][4]. З 2001 года «Беларуская Палічка» змяніла адрас на knihi.com Архівавана 4 красавіка 2021.[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.