Scolytus — род жукоў-слонікаў з падсямейства караедаў. Прадстаўнікі роду (каля 120 відаў) распаўсюджаныя ў Паўночным паўшар'і і на большай частцы Паўднёвай Амерыкі[2].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Scolytus |
Тры стадыі Сколіт лёмавы (Scolytus scolytus) — імага, лічынка, кукалка |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Надсямейства: | Curculionoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Scolytus Geoffroy, 1762
|
Сінонімы |
---|
- Archaeoscolytus Butovitsch, 1929[1]
- Confusoscolytus Tsai, Tin & Huang, 1962[1]
- Coptogaster Illiger, 1807[1]
- Eccoptogaster Gyllenhal, 1813[1]
- Ekkoptogaster Herbst, 1793[1]
- Pinetoscolytus Butovitsch, 1929[1]
- Pygmaeoscolytus Butovitsch, 1929[1]
- Ruguloscolytus Butovitsch, 1929[1]
- Scolytochellus Reitter, 1913[1]
- Spinuloscolytus Butovitsch, 1929[1]
|
Тыпавы від |
---|
|
Віды |
---|
Гл. тэкст
|
|
Закрыць
Даўжыня дарослых насякомых вар'іруе ад 1,5 да 5,2 мм. Афарбоўка мае разнастайныя адценні ад цёмна-чырвона-карычневага да амаль чорнага, з прысутнасцю на целе некаторых відаў жукоў папярочных перавязяў.
Імага дадзенага роду характарызуюцца наступнымі прыкметамі:
- пярэднеспінка вялікая адносна памераў цела, яе даўжыня ў большасці выпадкаў роўная шырыні. На пярэднеспінцы развіты лінейны малюнак;
- скутэлум, або шчыток вялікі;
- пярэдні край вачэй звілісты або трохі выемкавы;
- булава вусікаў авальная або зваротнаяйкападобная, часта густа валасістая ;
- галёнкі нясуць апікальны зубчык.
Жывуць у іглічных і шыракалістых лясах, а таксама лесапасадках[3]. Большасць відаў спецыялізаваныя алігафагі, то ёсць гэтым відам кармавымі раслінамі служаць нешматлікія роднасныя віды. Большасць такіх відаў харчуюцца толькі відамі, якія адносяцца да адзінага роду[2].
Некаторыя віды:
- Scolytus amurensis Eggers
- Scolytus amygdali Guerin
- Scolytus carpini Ratzeburg
- Scolytus claviger Blandford
- Scolytus ensifer Eichhoff
- Scolytus intricatus Ratzeburg — Забалоннік дубовы
- Scolytus kirschi Skal
- Scolytus koenigi Schevyrew
- Scolytus laevis Chapuis
- Scolytus mali Bechstein — Забалоннік пладовы
- Scolytus morawitzi Semenov
- Scolytus multistriatus Marsham [4] — Сколіт вязавы, ці Забалоннік струменісты
- Scolytus pygmaeus Fabricius
- Scolytus ratzeburgi Jansen [5] — Сколіт бярозавы
- Scolytus rugulosus Ratzeburg — Забалоннік маршчыністы
- Scolytus scolytus Fabricius [6] — Сколіт лёмавы, ці Забалоннік вялікі вязавы
- Scolytus sulcifrons Rey
- Scolytus zaitzevi Butler
Информация и фотографии (англ.). Сайт «BugGuide»: Identification, Images, & Information For Insects, Spiders & Their Kin For the United States & Canada (bugguide.net). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 9 снежня 2011.