From Wikipedia, the free encyclopedia
SMACS J0723.3–7327, таксама вядома як SMACS 0723 — скопішча галактык, якое знаходзіцца на адлегласці 4 млрд. светлавых гадоў[2], у сузор’і Лятучая Рыба (RA/Dec = 110.8375, −73.4391667)[3][4][5][6]. Гэта ўчастак неба, які бачны з паўднёвага паўшар’я Зямлі і часта назіраецца касмічным тэлескопам Хабл і іншымі касмічнымі тэлескопамі ў пошуках глыбокага мінулага[2]. Дадзенае скопішча галактык стала мэтай першай поўнакаляровай выявы касмічнага тэлескопа «Джэймса Уэба», што зроблена камерай блізкага інфрачырвонага дыяпазону NIRCam з уключанымі спектрамі, наяўныя чырвоныя зрушэнні паказваюць на аб'екты узростам 13,1 млрд гадоў[7]. Раней яно назіралася касмічным тэлескопам Хабла ў рамках даследавання паўднёвых масіўных скопішч (MACS), а таксама Планка[8] і Чандра[9].
Галактыка | |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000) |
|
---|---|
Прамое ўзыходжанне | 07гадз 23мін 19.5с[1] |
Схіленне | -73° 27′ 15.6″[1] |
Чырвонае зрушэнне | 0.390[1] |
Сузор’е | [[Лятучая Рыба (сузор’е)|Лятучая Рыба]] |
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.