From Wikipedia, the free encyclopedia
«s.Oliver» (фармальна S.Oliver Bernd Freier GmbH & Co. KG) — нямецкая кампанія моды, якая прадае адзенне, абутак, аксэсуары, упрыгожванні, водары і акуляры па ўсім свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Ротэндорфе (Баварыя). Кампанія была заснавана ў 1969 годзе[1] Берндам Фраерам як невялікі буцік у Вюрцбургу, плошчай у 25 квадратных метраў[2][3]; першапачаткова называлася «sir Oliver» («сэр Олівер») у гонар героя рамана Чарльза Дзікенса Олівера Твіста . Новы галаўны офіс у Ротэнфардзе, разлічаны на 2000 супрацоўнікаў, быў завершаны ў верасні 2008 года; Фраер працягваў кіраваць кампаніяй да 2014 года. Станам на 2018 год у кампаніі працавала 6800 чалавек, а яе даход складаў 1,5 мільярда еўра[4]. Імем кампаніі названа вуліца ў Ротэндорфе — s.Oliver-Straße.
S.Oliver | |
---|---|
Тып | GmbH & Co. KG[d] |
Заснаванне | 1969 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | мода |
Прадукцыя | адзенне |
Даччыныя кампаніі | Liebeskind Berlin[d] |
Сайт | soliver.de |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.