Гронкахвост звычайны (Polyxenus lagurus) — від мнаганожак класа двухпарнаногіх.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Гронкахвост звычайны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падклас: | Penicillata Latrielle, 1831 |
Від: | Гронкахвост звычайны |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Polyxenus lagurus Linnaeus, 1758
|
|
Закрыць
Цела даўжынёй 2-3 мм, жаўтаватае, укрытае мяккай кутыкулай з шыпападобнымі карычневымі шчацінкамі. На канцы цела кутасік — гроначка з доўгіх валаскоў. На галаве пара вусікаў, дзве пары сківіц, простыя вочкі. Тры першыя сегменты тулава маюць па адной, астатнія (за выключэннем трох апошніх) па дзве пары ножак.
Пашыраны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Жывуць пад камянямі, карой, у гнілой драўніне, лясным подсціле, трапляюцца ў гнёздах рыжых лясных мурашак.
Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі.
Раздзельнаполыя. Размнажэнне вонкава-ўнутраным апладненнем або шляхам партэнагенезу. Самкі адкладваюць яйцы ў поры глебы, якія высцілаюць шчацінкамі з хваста.