From Wikipedia, the free encyclopedia
Заразі́ха[3], Ваўчок (Orobanche) — род кветкавых раслін-паразітаў з сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Заразіха | ||||||||||||||
Заразіха галінастая (Orobanche ramosa) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя бесхларафільныя травяністыя расліны. Сцёблы тоўстыя, мясістыя, простыя або галінастыя, каля асновы звычайна клубне- ці булавападобна патоўшчаныя, з прысоскамі (гаўсторыямі) — відазмененымі каранямі, якімі заразіха прысмоктваецца да каранёў раслін, на якіх яна паразітуе. Лісце чаргаванае або супраціўнае, лускападобнае. Кветкі з трубчастым, двухгубым вяночкам рознага колеру, сабраны ў коласа- ці гронкаладобныя суквецці. Плод — 2—3-створкавая шматнасенная каробачка.
Налічваецца больш за 150 відаў ва ўмераных і субтрапічных раёнах[4] Паўночнага паўшар’я; на Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляюцца: заразіха галінастая (Orobanche ramosa), белая (Orobanche alba), эльзаская (Orobanche alsatica), гваздзіковая (Orobanche caryophyllacea), блакітнаватая (Orobanche coerulescens), парэзнікавая (Seseli libanotis), кумская, або сланечнікавая (Orobanche cumana), высокая (Orobanche elatior), бледнакветкавая (Orobanche pallidiflora).
Лекавыя і харчовыя расліны, некаторыя віды (напрыклад, заразіха галінастая) — пустазелле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.