From Wikipedia, the free encyclopedia
OpenBSD — камп’ютарная аперацыйная сістэма класу Unix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Берклі (BSD), распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце, Берклі. лідар праекта, Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад NetBSD у канцы 1995. Праект славуты прыхільнасцю праграмістаў ідэалам адкрытага крынічнага коду і вельмі якаснай дакументацыяй, бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да ліцэнзіявання праграмнага забеспячэння, а таксама ўважлівасцю да пытанняў бяспекі і правільнасцю праграмнага коду. Сімвалам праекта з’яўляецца рыбка Пуфі.
OpenBSD | |
---|---|
Распрацоўшчык | Праект OpenBSD |
Сямейства АС | BSD UNIX |
Заснавана на | NetBSD[1] і Berkeley Software Distribution[1] |
Першы выпуск | 18 кастрычніка 1995[2] |
Апошняя версія | 5.2 — 1 лістапада 2012 года[3] |
Падтрымлівае платформы | DEC Alpha[d][4][5], IA-32[d][6][4], x86_64[d][7][4], MIPS[d][4], PowerPC[d][4][8][…], PA-RISC[d][4][9], SPARC64[d][4][10], ARMv7[d][11][12][…], AArch64[d][13][14], LUNA[d][15][16] і RISC-V[d][15][17] |
Тып ядра | Маналітнае |
Інтэрфейс | csh і pdksh; FVWM і CWM для X11 |
Ліцэнзія | Ліцэнзія ISC |
Стан | Актуальны |
Рэпазітар зыходнага коду | cvsweb.openbsd.org/cgi-b… |
Вэб-сайт | www.openbsd.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
OpenBSD уключае шэраг паляпшэнняў стандартнай сістэмы бяспекі Unix. Гэта звязана з рэдкай у сучасным свеце праграмавання традыцыяй аўдыту (вычытвання) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаванняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сістэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасці праграмнага коду сістэмы з’яўляецца ліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісвання некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.
Як і ў большасці аперацыйных сістэм BSD, ядро OpenBSD і збор сістэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам з іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасці. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступнае для ўстанаўлення як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сістэму партоў (ports collection).
Сёння аперацыйная сістэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных платформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, камп’ютары Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэнныя камп’ютары Sharp Zaurus.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.