Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Opel Zafira — сямімесны кампактвэн на базе Opel Astra. У мадэльным шэрагу кампаніі Opel з 1999 года.
На некаторых рынках прадаецца пад маркамі Vauxhall, Holden або Chevrolet, у Японіі прадавалася пад назвай Subaru Traviq.
Кампактвэн Opel Zafira A з'явіўся ў 1999 годзе, стаўшы першым аўтамабілем падобнага класа для кампаніі Opel. Асновай была расцягнутая і падоўжаная на 80 мм платформа Opel Astra G, які дэбютаваў годам раней.
У 2003 годзе Zafira зведала нязначны фэйсліфтынг. Аўтамабіль атрымаў новую, хромавую рашотку радыятара, а таксама новыя заднія ліхтары.
Выпуск аўтамабіляў першага пакалення завяршыўся ў 2005 годзе.
Zafira дэбютавала з бензінавымі рухавікамі серыі ECOTEC аб'ёмам 1,6 л (74 кВт / 100 к.с.), 1,8 л (85 кВт / 116 к.с.) і дызельным рухавіком 2,0 л (60 кВт / 82 к.с.) з сістэмай упырска паліва CommonRail і тубранаддзіманнем. У 2000 годзе магутнасць бензінавага 1,8 была павялічана да 92 кВт (125 к.с.)
У 2001 годзе шэраг дапоўнілі бензінавыя 1,6 (71 кВт / 97 к.с.); 2,0 турба (141 кВт / 192 к.с.); 2,2 (108 кВт / 147 к.с.) і дызельны 2,0 (74 кВт / 100 к.с.) з сістэмай упырска CommonRail (Bosch VP44) і тубранаддзіманнем (Garret T15). У 2002 дадаўся тубрадызельны 2,2 (92 кВт / 125 к.с.).
У 2003 годзе магутнасць бензінавага наддзіманага рухавіка 2,0 павялічана да 147 кВт (200 к.с.).
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2001[1] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 22 | |
Бяспека пешаходаў | 13 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Opel Zafira 1,8 |
Франтальны краш-тэст выявіў недастатковую структурную трываласць кузава[2]. Манекен-кіроўца стукнуўся аб руль галавой і грудзьмі. Ногі і калені пярэдніх седакоў таксама дрэнна абаронены ад удараў, а траўмабяспечныя педалі, якія пры аварыі павінны выпадаць з мацаванняў, сябе не апраўдалі і засталіся на сваіх месцах — пры правядзенні тэста сістэма складання педаляў PRS (Pedal Release System) не спрацавала належным чынам. Але пры бакавым краш-тэсце Zafira паказала сябе добра: хоць бакавыя падушкі тут звычайныя і не абараняюць галаву і плечы, ні адзін з датчыкаў манекена не зафіксаваў небяспечных нагрузак.
У выніку, з 6 баламі за франтальны удар і 16 за бакавы, машына атрымала рэйтынг бяспекі тры зоркі.
Дэбют другога пакалення аўтамабіля Опель Зафіра адбыўся ў Еўропе ў 2005 годзе. Аўтамабіль атрымаў агульную платформу з Opel Astra H.
У 2008 годзе Zafira B падвергнулася рэстайлінгу.
Zafira B працягвала выпускацца да 2014 года, нягледзячы на запуск у 2012 годзе новага пакалення — Zafira Tourer C.
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2005[3] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 33 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 37 | |
Бяспека пешаходаў | 16 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Opel Zafira 1.6 Enjoy |
Трэцяе пакаленне Opel Zafira (афіцыйная назва Zafira Tourer) было прадстаўлена 25 верасня 2011 года на 15-й IAA у Франкфурце. Серыйная вытворчасць пачалася 14 студзеня 2012 года.
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2011[4] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 33,8 | 94% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 40,5 | 83% |
Бяспека пешаходаў | 18,9 | 53% |
Актыўная бяспека | 6 | 86% |
Пратэставаны аўтамабіль: Opel Zafira Tourer 2.0l Diesel CDTI Enjoy |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.