Сумчаты крот[1] (Notoryctes typhlops), торбакрот[2] — від з роду сумчатых кратоў аднайменнага сямейства. Эндэмік Аўстраліі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Сумчаты крот
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Notoryctes typhlops Stirling, 1889

Арэал

выява

Ахоўны статус
:en:Data Deficient
Недастаткова даных
IUCN Data Deficient : / 14879

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552676
NCBI  37699
EOL  323862
Закрыць

Апісанне

Даўжыня цела 12,1-15,9 см, вага — 40-70 г. Хвост — 2,1-2,6 см. Цела пакрыта кароткай, гладкай поўсцю, звычайна крэмава-белага колеру, але вокісы жалеза ў зямлі часта афарбоўваюць яе ў чырванавата-карычневы колер. Нос і рот карычнявата-ружовыя. Вібрысы адсутнічаюць. Канічнай формы галава пераходзіць у цела. Кароткія ногі вельмі моцна развітыя і забяспечаныя двума пальцамі з кіпцюрамі. Спіна, пыса і хвост часткова не пакрытыя поўсцю, скура пакрытая рагавымі ўтварэннямі. Адсутнічаюць органы зроку. Абедзве слёзныя залозы і вомераназальны орган добра развітыя. Верагодна, слёзныя залозы чысцяць нос і вомераназальны орган і ўвільгатняюць іх. Вушы пакрытыя поўсцю і не маюць вушной ракавіны. Жывёлы могуць чуць гукі ў нізкім дыяпазоне частот. Насавыя адтуліны — маленькія, вертыкальныя разрэзы, размешчаныя непасрэдна ў ніжняй частцы пысы. Мозг развіты вельмі дрэнна. Залозы сакрэцыі і нюх добра развітыя. Нюх, верагодна, грае важную ролю.

У сумчатага крата няма пастаяннай тэмпературы цела, яна вагаецца ад 15 да 30°.

Зноскі

  1. Ілюстрацыя да арт. Сумчатыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.