Nissan Juke
From Wikipedia, the free encyclopedia
Nissan Juke — кампактны красовер Nissan. Выпускаецца з 2010 года.
Nissan Juke
Агульныя даныя
Першае пакаленне (2010—2019)
Аўтамабіль быў створаны на аснове канцэпта Qazana, прадстаўленага на Міжнародным аўтасалоне ў Жэневе ў 2009 годзе. Канцэпт быў цёпла прыняты публікай, і стаў прататыпам серыйнага аўтамабіля, які атрымаў назву Juke і заняў сваё месца ў мадэльным шэрагу паміж хэтчбэкам Note і красоверам Qashqai. Дэбют серыйнай мадэлі адбыўся на Жэнеўскім аўтасалоне 2010 года. Для еўрапейскага рынку вырабляўся на заводзе ў Сандэрлендзе (Вялікабрытанія). Машыны для іншых рынкаў, а таксама паўнапрывадныя аўтамабілі выпускаліся на заводзе ў Японіі.
У сакавіку 2014 года на Жэнеўскім аўтасалоне быў прадстаўлены абноўлены Juke[1]. У пярэдняй частцы змянілася форма фар, дызайн кратаў радыятара стаў V-падобным. З’явіліся новыя заднія ліхтары, у карпусах вонкавых люстэркаў — з’явіліся святлодыёдныя індыкатары павароту, габарытныя агні атрымалі форму «бумеранга». Задні бампер займеў больш агрэсіўную форму.
У маторным шэрагу з’явіўся новы чатырохцыліндравы рухавік 1,2 (115 к.с.), які прыйшоў на замену рухавіку 1,6 л, магутнасцю 117 к.с. У 190-моцнага бензінавага турбаматора 1,6 DIG-T павялічылі ступень сціску з 9,5 па 10,5, паднялі круцільны момант і ўсталявалі сістэму рэцыркуляцыі адпрацаваных газаў з вадкасным ахалоджваннем. Акрамя таго, аўтамабіль атрымаў палепшаную апцыянальную паўнапрывадную трансмісію са зменным вектарам цягі, а таксама ўдасканаленую сістэму актыўнай бяспекі Safety Shield.
Шэраг дадатковага аснашчэння дапоўніў вялікі шкляны люк і мадэрнізаваны мультымедыйны комплекс Nissan Connect, з навігатарам апошняга пакалення. Для некаторых камплектацый стала даступная сістэма кругавога агляду Arround View Monitor з дынамічнай разметкай. У версіях з пярэднім прывадам павялічыўся аб’ём багажніка.
Вытворчасць абноўленага Juke пачалася ў чэрвені 2014 года[2].
17 ліпеня 2018 года з канвеера сышоў мільённы Juke выраблены заводам у Сандэрлендзе ў Вялікабрытаніі. Юбілейным стаў аўтамабіль блакітнага колеру «Vivid Blue» і ў камплектацыі LE + Perso[3].
Juke Nismo
У верасні 2012 года на Парыжскім аўтасалоне дэбютаваў Juke Nismo, падрыхтаваны спартыўным падраздзяленнем Nissan.
На аўтамабілі ўсталяваны рухавік 1,6 DiG-T, магутнасць якога павялічана да 200 к.с. Juke Nismo таксама мае новыя налады падвескі і рулявога кіравання. Калянасць спружын на мадыфікацыях з пярэднім прывадам была павялічана на 10 %, а на паўнапрывадных — на 15 %.
Juke Nismo таксама адрозніваецца наяўнасцю дадатковай аэрадынамічнай абвісі, якая ўключае пашыраныя колавыя аркі, змененыя пярэдні і задні бамперы, дыфузар, накладкі на парогі кузава, спойлер на задніх дзвярах і 18-цалёвыя дыскі з лёгкага сплаву. Колеравая палітра прадстаўлена трыма адценнямі: белым Storm White, чорным Pearl Black і серабрыстым Blade Silver. Корпусы вонкавых люстэркаў пры гэтым афарбаваныя ў чырвоны колер.
У салоне — аздобленыя замшай сядзенні з чырвонай прастрочкай і развітой бакавой падтрымкай, а таксама руль аздоблены алькантарай.
Juke Nismo RS
Разам з абноўленым Juke на Жэнеўскім аўтасалоне 2014 года была таксама прадстаўлена мадыфікацыя Juke Nismo RS.
Nismo RS мае пераналаджаныя выпускную сістэму і рулявое кіраванне, мадэрнізаваныя спружыны і амартызатары, узмоцненыя мацаванні ніжніх рычагоў пярэдніх стоек, больш трывалыя тармазныя механізмы (спераду дыяметр дыскаў павялічаны з 296 да 320 міліметраў, а дыскі ззаду сталі вентыляваныя). Чатырохцыліндравы турбарухавік 1.6 DiG-T за кошт адрозных электроннага блока кіравання і выхлапной сістэмы фарсіраваны да 218 к.с. (у версіі з варыятарам магутнасць павялічылася да 214 сіл[4]). Для машын з 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач рухавік атрымаў таксама ўзмоцненыя шатуны і дзвюхмасавы махавік.
Аснашчэнне Nismo RS адрозніваецца сядзеннямі Recaro з камбінаваным аздабленнем скурай і замшай, ксенонавымі фарамі, сістэмай кругавога відэаагляду, комплексам бяспекі Nissan Safety Shield, а таксама 18-цалёвымі колавымі дыскамі.
Juke-R

У 2011 годзе брытанская інжынірынгавая фірма Ray Mallock Ltd., якая вырабляе абсталяванне для мотаспорту, і Еўрапейскі тэхнічны цэнтр Nissan (NTC-E) прадставілі прататып Juke-R[5].
У аснове аўтамабіля шасі і сілавы агрэгат ад Nissan GT-R: падвеска (спераду на падвойных папярочных рычагах, ззаду — шматрычаговая), 3,8-літровы шасціцыліндравы турбарухавік магутнасцю 485 конскіх сіл, выпускная і тармазная сістэмы, шасціступеньчатая рабатызаваная каробка перадач з двума счапленнямі і сістэма поўнага прывада. Гэта дазваляе аўтамабілю паскарацца да 100 км / г усяго праз 3,7 секунды пасля старту. Максімальная хуткасць — 257 км / г.
Першапачаткова планавалася пабудаваць толькі два асобнікі Juke-R (з левым і правым рулём), якія выкарыстоўваліся б выключна ў якасці шоу-караў. Аднак цікавасць з боку кліентаў заахвоцілі выпусціць мадэль абмежаваным накладам[6].
Таварны варыянт атрымаў 545-моцны рухавік. Максімальная хуткасць таварнай версіі — 275 км / г.
Infiniti ESQ

У жніўні 2014 года дэбютавала версія Juke, прадстаўленая спецыяльна для рынка Кітая. Аўтамабіль выйшаў на тамтэйшы рынак пад маркай Infiniti ESQ[7].
Аўтамабіль з’яўляецца ператвораным Juke Nismo і мае такі ж самы 1,6-літровы турбарухавік магутнасцю 200 к.с., варыятар і сістэму поўнага прываду. Пры гэтым, Infiniti ESQ мае іншыя краты радыятара з шыльдай ESQ, храмаваныя ўстаўкі на кузаве, а таксама вялікія 18-цалёвыя колавыя дыскі іншага дызайну. У салоне выкарыстаны больш дарагія матэрыялы аздаблення і ўсталяваны іншы руль.
Канструкцыя
Аўтамабіль пабудаваны на дапрацаванай пад красовер платформе «B» альянса Renault-Nissan, агульнай з Renault Clio, Nissan Cube і Nissan Micra.
Рухавікі
1.6
1.6 | 1.6 | |
---|---|---|
Мадэль | HR16DE | |
Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндравы, радны | |
Аб’ём, см³ | 1598 | |
Магутнасць пры аб/хв |
69 кВт (94 к.с.) пры 5400 аб / хв |
86 кВт (117 к.с.) пры 6000 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
140 Н·м пры 3200-4400 аб / хв |
158 Н·м пры 4000 аб / хв |
Каробка перадач | 5-ступеньчатая, механічная | 5-ступеньчатая, механічная аўтаматычная |
Прывад | пярэдні | |
Экалагічны клас | Еўра 5 | |
Падрыхтаваная маса, кг | 1140—1215 | |
Дазволеная маса, кг | 1645—1675 | |
Макс. хуткасць, км/г | 215 | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 12,0 | 11,0 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
7,6 / 5,0 / 6,0 | 7,7 / 5,1 / 6,0 |
Курсівам — опцыя | ||
1.6 DIG-T

1.6 DIG-T | 1.6 DIG-T nismo | |
---|---|---|
Мадэль | MR16DDT | |
Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем | |
Аб’ём, см³ | 1618 | |
Магутнасць пры аб/хв |
140 кВт (190 к.с.) пры 5600 аб / хв |
147 кВт (200 к.с.) пры 6000 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
240 Н·м пры 2000-5600 аб / хв |
250 Н·м пры 2400-4800 аб / хв |
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, механічная аўтаматычная | |
Прывад | пярэдні, поўны | |
Экалагічны клас | Еўра 5 | |
Падрыхтаваная маса, кг | 1250—1275 | |
Дазволеная маса, кг | 1735—1860 | |
Макс. хуткасць, км/г | 215 | |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 8,0 | 7,8 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
9,1 / 5,6 / 6,9 | |
Курсівам — опцыя | ||
1.5 dCi
1.5 dCi | |
---|---|
Мадэль | К9К |
Рухавік | Дызель, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем |
Аб’ём, см³ | 1461 |
Магутнасць пры аб/хв |
81 кВт (110 к.с.) пры 4000 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
240 Н·м пры 1750 аб / хв |
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, механічная |
Прывад | пярэдні |
Экалагічны клас | Еўра 5 |
Падрыхтаваная маса, кг | 1254-1285 |
Дазволеная маса, кг | 1765 |
Макс. хуткасць, км/г | 175 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 11,2 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
4,8 / 3,9 / 4,2 |
1.2 DIG-T
1.2 DIG-T | |
---|---|
Мадэль | HR12DDT |
Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем |
Аб’ём, см³ | 1197 |
Магутнасць пры аб/хв |
85 кВт (115 к.с.) пры 4500 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
190 Н·м пры 2000 аб / хв |
Каробка перадач | 6-ступеньчатая, механічная |
Прывад | пярэдні |
Экалагічны клас | Еўра 5 |
Падрыхтаваная маса, кг | |
Дазволеная маса, кг | |
Макс. хуткасць, км/г | 178 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 10,8 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
6,9 / 4,9 / 5,6 |
Трансмісія і хадавая частка
Каробкі перадач — 5- ці 6-ступеньчатая механічныя, альбо клінараменны варыятар.
Поўны прывад — з падлучальнымі па-асобку левым і правым заднімі коламі. Падключэннем кіруюць два пакеты фрыкцыёнаў, устаноўленыя на абедзвюх паўвосях задняга прывада. Даступны толькі ў камбінацыі з турбарухавіком і варыятарам.
Пярэдняя падвеска — незалежная, тыпу «Макферсан». Ззаду — пругкая папярочная бэлька на пярэднепрывадных машынах альбо шматрычаговая на мадыфікацыях з поўным прывадам.
Бяспека
Стандартнае абсталяванне аўтамабіля ўключае тармазную сістэму з ABS, сістэмай-асісітэнтам тармажэння Nissan Brake Assist і сістэмай рамеркавання тармазных высілкаў (EBD); сістэму стабілізацыі (ESP), пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, рамяні бяспекі з пераднацягам і сігналізатарам непрышпіленых рамянёў для пярэдніх сядзенняў.
Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку пяць зорак.
Амерыканскі страхавы інстытут IIHS таксама ацаніў як «добры» узровень бяспекі аўтамабля, прадэманстраваны пры франтальным удары з умеранным перакрыццём (40 %), бакавым сутыкненні, праверцы на пераварот і ўдары ззаду[9]. І толькі за краш-тэст на франтальны ўдар з малым перакрыццём (25 %) аўтамабіль атрымаў адзнаку «кепска»[10] — сілавая структура кузава была моцна парушана.
Другое пакаленне (з 2019-га)
Выпуск на заводзе ў Сандэрлендзе пачаўся 10 кастрычніка 2019 года[11].
Красовер другога пакалення створаны на модульнай платформе CMF-B. Аўтамабіль прыкладна на 75 мм даўжэйшы за папярэдніка (4,21 метра), шырыня дасягнула 1,8 м (на 35 мм больш), а вышыня 1,595 м (+30 мм). Найбольш вырасла колавая база — 2636 мм (на 110 мм).
Машына дэбютавала з трохцыліндравым турбарухавіком 1.0 DIG-T, які развівае магутнасць 117 к.с. і агрэгатуецца з шасціступеньчатай механічнай каробкай перадач або сяміступеньчатым «робатам» з двума счапленнямі. У 2022 годзе да яго дадаўся гібрыдны сілавы агрэгат Renault магутнасцю 143 к.с., які складаецца з атмасфернага бензінавага рухавіка аб’ёмам 1,6 літра, аўтаматычнай каробкі перадач і двух электрарухавікоў Clio E-Tech Hybrid.
Аб’ём багажніка ў гібрыднай версіі 354 літра (пад падлогай месца занята запасным колам і акумулятарам), у версіі з бензінавым рухавіком — 422 літра. Калі скласці спінку задняга сядзення, аб’ём багажніка да паліцы складзе 925 літраў, а пры загрузцы пад столь дасягае 1305 літраў. У гібрыда гэтыя значэнні складаюць 734 і 1237 літраў адпаведна[12].
Бяспека
Крыніцы
Відэа
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.