Nephilidae — сямейства аранеаморфных павукоў. Часам разглядаецца як падсямейства Nephilinae у сямействе павукоў-кругапрадаў (Araneidae). Змяшчае 42 віды[1]. Вядомыя сваімі велізарнымі, у выглядзе круга, лоўчымі сеткамі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Сямейства распаўсюджана ў трапічных рэгіёнах на ўсіх мацерыках.
Сямейства ўключае 7 родаў[2]:
- Clitaetra Simon, 1889 — Афрыка, Мадагаскар, Шры-Ланка
- Herennia Thorell, 1877 — Паўднёвая Азія, Аўстралія
- Indoetra Kuntner, 2006 — Шры-Ланка
- Nephila Leach, 1815 — пантрапічны
- Nephilengys L. Koch, 1872 — Паўднёвая Азія, Паўночная Аўстралія
- Nephilingis Kuntner, 2013 — Паўднёвая Амерыка, Афрыка
- Trichonephila Dahl, 1911 — пантрапічны
Kuntner, Matjaž; Hamilton, Chris A; Cheng, Ren-Chung; Gregorič, Matjaž; Lupše, Nik; Lokovšek, Tjaša; Lemmon, Emily Moriarty; Lemmon, Alan R; Agnarsson, Ingi (July 2019). "Golden Orbweavers Ignore Biological Rules: Phylogenomic and Comparative Analyses Unravel a Complex Evolution of Sexual Size Dimorphism". Systematic Biology. 68 (4): 555–572. doi:10.1093/sysbio/syy082.